8 траўня 2024, Серада, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плэт і яшчэ 22 гульцы патрапілі ў выніковую заяўку нацыянальнай каманды Беларусі на алімпійскую кваліфікацыю

Плэт і яшчэ 22 гульцы патрапілі ў выніковую заяўку нацыянальнай каманды Беларусі на алімпійскую кваліфікацыю

Cёння а 19.00 Беларусь згуляе першы матч у рамках алімпійскай кваліфікацыі супраць Даніі.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Дэйв Льюіс абвясціў склад каманды для ўдзелу ў турніры фінальнай алімпійскай кваліфікацыі (групы «D») сярод мужчынскіх каманд. У спіс увайшлі 23 хакеісты, паведамляе афіцыйны сайт ФХБ.

Брамнікі: Міхаіл Карнаухаў, Кевін Лаланд (абодва - ХК «Дынама-Мінск», КХЛ), Іван Кульбакаў (ХК «Гомель»).

Абаронцы: Нік Бэйл, Крысціян Хенкель, Яўген Лісавец, Кірыл Гатавец (усе - ХК «Дынама-Мінск», КХЛ), Раман Грабарэнка (без клуба), Мікалай Стасенка (ХК «Поўначсталь», КХЛ), Алег Явенка (ХК «Лэйк Эры», АХЛ).

Нападнікі: Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась (абодва - ХК «Нафтахімік», КХЛ), Станіслаў Лапачук (без клуба), Аляксандр Кулакоў, Арцём Волкаў, Шарль Лінгле, Сяргей Касціцын, Андрэй Сцяпанаў, Аляксандр Паўловіч, Артур Гаўрусеў, Яўген Кавыршын (усе - ХК «Дынама-Мінск», КХЛ), Андрэй Касціцын (ХК «Сочы», КХЛ), Джэф Плэт (ХК «Векшэ»).

Расклад гульняў:

2016/09/01 - 15.00 - Славенія - Польша

2016/09/01 - 19.00 - Данія - Беларусь

2016/09/02 - 15.00 - Славенія - Данія

2016/09/02 - 19.00 - Беларусь - Польшча

2016/09/04 - 13.00 - Польшча - Данія

2016/09/04 - 17.00 - Беларусь - Славенія

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках