8 траўня 2024, Серада, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыйсці на «выбары» ў Дзярждуму збіраюцца толькі 48% расейцаў

7
Прыйсці на «выбары» ў Дзярждуму збіраюцца толькі 48% расейцаў

Фактычна гэта азначае байкот пуцінскіх «выбараў».

Сацыёлагі «Лявада-Цэнтра» падчас апытання высветлілі, што 48% расейцаў маюць намер узяць удзел у будучых выбарах у Дзяржаўную Думу 18 верасня. Не плануюць удзельнічаць у выбарах 28% рэспандэнтаў, а 20% пакуль не вызначыліся.

Выбары ў Дзяржаўную думу пройдуць ў адзіны дзень галасавання 18 верасня.

Сацыёлагі «Лявада-Цэнтра» падчас апытання высветлілі, што 48% расейцаў маюць намер узяць удзел у будучых выбарах у Дзяржаўную думу 18 верасня. Не плануюць удзельнічаць у выбарах 28% рэспандэнтаў, а 20% пакуль не вызначыліся, паведамляе newsru.com. У ліку фаварытаў рэспандэнтаў партыі «Адзіная Расія», КПРФ, ЛДПР і «Справядлівая Расія». Апытанне праведзенае 26-29 жніўня сярод 1600 чалавек, старэйшых за 18 гадоў у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў РФ, статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%. Пры гэтым агульны рэйтынг адабрэння «Адзінай Расеі» знізіўся з 39 да 31% усіх апытаных, а рэйтынг прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна застаўся ранейшым.

Сацыёлагі пацікавіліся ў грамадзян, за каго яны б прагаласавалі, калі б выбары ў Дзярждуму прайшлі ў найбліжэйшую нядзелю (у спісе былі толькі партыі, зарэгістраваныя ЦВК). Каля траціны (31%) апытаных падтрымалі б «Адзіную Расію», КПРФ - 10%, ЛДПР - 9%. Яшчэ 5% гатовыя аддаць голас за партыю «Справядлівая Расія». Па 1% маюць намер прагаласаваць за «Радзіму», «Камуністаў Расіі», Расейскую партыю пенсіянераў за справядлівасць, «Зялёных», ПАРНАС, «Яблык». Менш за 1% прагаласавалі б за «Грамадзянскую платформу», Партыю росту, «Грамадзянскую сілу», «Патрыётаў Расеі».

З 48% грамадзян, якія наважылі пайсці на выбары, кожны другі (50%) мае намер галасаваць за «Адзіную Расею». Падтрымаць КПРФ збіраюцца 15%, ЛДПР - 14%, «Справядлівую Расію» - 9%. Па 2% будуць галасаваць за Расейскую партыю пенсіянераў за справядлівасць, «Камуністаў Расеі» і ПАРНАС. Аддаць голас у падтрымку «Радзімы», «Яблыка», «Партыі «Зялёных», «Грамадзянскай платформы», Партыі росту збіраюцца па 1% расейцаў. Менш за 1% падтрымліваюць «Патрыётаў Расеі» і «Грамадзянскую сілу». Яшчэ 2% рэспандэнтаў хочуць сапсаваць бюлетэнь.

Доля расейцаў, гатовых прагаласаваць за партыю ўлады на выбарах у Дзярждуму, у жніўні знізілася з 39 да 31% усіх апытаных. А сярод тых, хто наважыў ісці на выбары, доля прыхільнікаў «Адзінай Расеі» зменшылася з 57 да 50%. Упаў ніжэй за 50% таксама рэйтынг прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева, які ўзначальвае спіс адзінаросаў. У ліпені ягоную дзейнасць ухвалялі 55% апытаных, у канцы жніўня пра гэта заявілі толькі 48%. Пры гэтым рэйтынг прэзідэнта Уладзіміра Пуціна застаўся без зменаў - 82%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках