8 траўня 2024, Серада, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве адкрылі другі беларускамоўны клас

1
У Магілёве адкрылі другі беларускамоўны клас

Пакуль у ім толькі дзве вучаніцы, але актывісты спадзяюцца пераламаць сітуацыю.

Дзве першакласніцы, Таццяна Турандзіна і Эвеліна Самойленка, 1 верасня сталі вучаніцамі другога ў Магілёве беларускамоўнага класа, які адкрыўся ў СШ №34.

«Яны мне вельмі спадабаліся, і я думаю, мне з імі будзе вельмі цікава і лёгка працаваць. Абавязкова навучу іх размаўляць на нашай роднай мове», - заявіла БелаПАН пасля першага ўрока настаўніца дзяўчынак Лідзія Ціханоўская.

Як адзначыла настаўніца, найбольшую дапамогу ў адкрыцці беларускага класа надалі дырэктар школы Ігар Якіменка і старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы» Алег Дзьячкоў.

Гэты клас створаны намаганнямі ўладаў і грамадскасці, заявіў Дзьячкоў, падкрэсліўшы, што лакаматывам і рухавіком увасаблення ў жыццё ініцыятывы сталі шмат у чым бацькі, а менавіта Галіна Турандзіна і Зміцер Салаўёў - бацька адзінай да ўчорашняга дня магілёўскай вучаніцы, якая атрымлівала адукацыю на беларускай мове, Ялінкі Салаўёвай. Сёлета яна пайшла ў сёмы клас СШ №1, праўда, зноў без аднакласнікаў.

«З аднаго боку, сумна, што ў нас такая сітуацыя, што даводзіцца беларусаў у Беларусі агітаваць вучыцца на беларускай мове. Але я бачу пэўныя пазітыўныя зрухі з боку ўладаў. Калі гадоў дзесяць таму ўздымалі гэтае пытанне, то вельмі негатыўна яго ўспрымалі на ўсіх узроўнях, а цяпер не перашкаджаюць, у чымсьці дапамагаюць», - сказаў грамадскі актывіст.

Ён выказаў надзею, што ў Магілёве стане традыцыяй адкрыццё кожны навучальны год новага беларускага класа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках