8 траўня 2024, Серада, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон мяса птушкі

Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон мяса птушкі

Мяса з Беларусі везлі з падробленымі дакументамі.

Управа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей спыніла ўвоз у РФ 20 тон мяса птушкі з Беларусі з падробленымі дакументамі, паведамляе interfax.by.

Як паведамляе служба, пры праверцы высветлілася, што прадукцыя вырабленая на птушкафабрыцы "Мядноўская", якая не атэставаная на пастаўкі ў краіны ЕАЭС. Больш за тое, у ветэрынараў узніклі сумневы ў сапраўднасці пададзенага ветэрынарнага сертыфікату, выдадзенага нібыта дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі 25 жніўня гэтага года. На запыт беларускія калегі паведамілі, што такі сертыфікат выдаваўся, але ў ліпені і на прадукцыю іншага прадпрыемства.

Пасля гэтага супольна з мытнай службай была прынятая пастанова аб надглядзе грузу цалкам. У выніку ў аўтамабілі ў ніжніх пластах загрузкі было выяўленае мяса птушкі без маркавання. "Калі такая прадукцыя патрапіць у гандлёвае абарачэнне, то яна можа быць маркаваная пад кожны вядомы брэнд", - гаворыцца ў паведамленні.

Рассельгаснагляд прыняў пастанову аб утылізацыі 20 тон мяса птушкі невядомага паходжання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках