8 траўня 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі клуб стартаваў у чэмпіянаце КХЛ з перамогі

5
Кітайскі клуб стартаваў у чэмпіянаце КХЛ з перамогі
Кадр КХЛ ТВ

Кітайскі клуб-навабранец КХЛ «Куньлунь Рэд Стар» з перамогі стартаваў у чэмпіянаце, падолеўшы ў Хабараўску «Амура».

Пра гэта піша tut.by.

«Амур» - «Куньлунь» - 1:2 (0:1, 0:0, 1:1)

Шайбы: 0: 1 - Колінз (Марцынкп, Бакош, 14.00, у большасці), 1:1 - Куусела (Рамстэдт, 58.00, у большасці), 1:2 - Мянцюля (Бельмор, 59.04).

Кідкі: 33-31 (10-13, 10-10, 13/8).

Штраф: 12-6.

Брамнікі: Мятсола (93,5% адбітых кідкоў) - А. Макараў (97% адбітых кідкоў).

Кітайская каманда адкрыла лік у першым перыядзе, але за дзве хвіліны да заканчэння асноўнага часу двубою хабараўцы зраўналі лік. Зрэшты, раўнавага доўжылася ўсяго 64 секунды - пекінцы паспелі вырваць перамогу за 56 секунд да сірэны.

Адзначым, што ў складзе «Куньлунь» на лёд выходзілі тры кітайскія хакеісты - адзін абаронца і два нападнікі, якія правялі на пляцоўцы ад 3 да 5 хвілін. Сярод астатніх гульцоў - 5 расейцаў, 7 фінаў, 2 канадцы, 2 славакі, 1 амерыканец, 1 швед.

Нагадаем, што трэніруе кітайскую каманду расейскі спецыяліст Уладзімір Юрзінаў-малодшы.

Менскае «Дынама» пачне выступ у новым сезоне КХЛ 6 верасня выязным матчам у Маскве супраць «Спартака».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках