9 траўня 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд марудзіць з разглядам хадайніцтваў у справе Шарамета

Суд марудзіць з разглядам хадайніцтваў у справе Шарамета

Пячэрскі раённы суд Кіева марудзіць з разглядам хадайніцтваў аб доступе да тэлефонных размоў у справе забойства Паўла Шарамета.

Пра гэта "Украінскай праўдзе" паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

На разглядзе ў аднаго са следчых суддзяў суда яшчэ з 8 жніўня знаходзіцца больш за 20 хадайніцтваў аб выдачы дазволу на часовы доступ да інфармацыі, якую маюць аператары мабільнай сувязі.

Яшчэ адно хадайніцтва (ад 10 жніўня) - наконт атрымання дазволу на правядзенне ператрусу.

Як вядома, 31 жніўня ў паліцыі заявілі, што не гатовыя апублікаваць дэталі расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета, бо не маюць дазволу ад следства.

19 жніўня старшыня Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзэ заявіла аб адсутнасці вялікага поступу ў справе расследавання забойства Шарамета і адзначыла, што катэгарычна супраць выдавання ўсякіх дэталяў расследавання.

4 жніўня следчыя паведамілі, што ў справе апытаныя блізу 500 сведак, вынята блізу 150 камер, следства мае больш за 140 тэрабайтаў інфармацыі. Следчыя таксама папрасілі дапамагчы знайсці сведак у справе забойства Шарамета.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках