8 траўня 2024, Серада, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп паабяцаў стварыць спецгрупу для дэпартацыі нелегалаў

12
Трамп паабяцаў стварыць спецгрупу для дэпартацыі нелегалаў
ФОТА: BRENDAN MCDERMID/REUTERS

Ніводнаму з тых нелегалаў, хто жыве ў ЗША, не будзе дадзеная магчымасць натуралізацыі, заявіў Трамп.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп у сераду, 31 верасня, выступаючы ў сталіцы штата Арызоны Фэніксе пасля візіту ў Мэксіку, аднавіў сваю вельмі кансэрватыўную рыторыку, характэрную для пачатку ягонай перадвыбарчай кампаніі. Ён паабяцаў стварыць тактычную аперацыйную групу для дэпартацыі нелегальных мігрантаў, якая будзе "ідэнтыфікаваць і хутка выдаляць самых небяспечных крымінальных нелегалаў з Амэрыкі", затрымліваць усіх грамадзян іншых дзяржаў, якія нелегальна перасякаюць мяжу, і высылаць іх назад, піша Deutsche Welle.

У той жа час рэспубліканец не даў канкрэтнага адказу на пытанне аб тым, як менавіта ён мерыцца абысціся з большасцю з 11 мільёнаў нелегальных імігрантаў, якія жывуць у краіне і не з’яўляюцца злачынцамі. Мяркуецца, што яны далей жыцьмуць у ЗША, заўсёды хаваючыся ад улады, адзначае медыякампанія CNN. Кандыдат пакляўся, што, знаходзячыся ва ўладзе, ён не дазволіць нікому з іх атрымаць легальны статус у краіне.

"Ратуй Амэрыку"

Трамп таксама паабяцаў скасаваць указы прэзідэнта ЗША Барака Абамы, якія абараняюць ад дэпартацыі юных нелегальных мігрантаў, у тым ліку народжаных у ЗША. Мільярдэр заклікаў "выратаваць жыцці амэрыканцаў, працоўныя месцы амэрыканцаў, будучыню амэрыканцаў і саму Амэрыку".

Акрамя таго, кандыдат ад рэспубліканцаў ізноў паабяцаў пабудаваць на мяжы з Мексікай "выдатны" і "непраходны" мур, за які заплаціць Мэхіка. З гэтай заявай Трамп выступіў праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт Мэксікі заявіў яму, што краіна не мерыцца фінансаваць будаўніцтва муру. "Ужо на пачатку размовы з Дональдам Трампам я ясна даў зразумець, што Мэксіка не будзе плаціць за мур", - зазначыў раней у той жа дзень Энрыке Пэнья Ньета.

"Яны гэтага яшчэ не ведаюць, але яны заплацяць за мур"

Але ў сваёй прамове ў Арызоне Трамп зноў заявіў пра адваротнае. "Мэксіка заплаціць за мур. 100 адсоткаў, - заявіў кандыдат. - Яны гэтага яшчэ не ведаюць, але яны заплацяць за мур".

Пэўнае змякчэнне тону Трампа ў пытаннях міграцыйнай палітыкі дагэтуль звязвалі з дзейнасцю ягонай новай кіраўніцы перадвыбарнай кампаніі Келіян Конуэй. У сярэдзіне жніўня Трамп правёў перастаноўкі ў сваім перадвыбарным штабе. Кіраўнік штаба Пол Манафорт вымушаны быў сысці ў адстаўку пасля выкрыцця ягонага магчымага ўдзелу ў карупцыйных схемах былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ўзначальванай ім Партыі рэгіёнаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках