8 траўня 2024, Серада, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дылма Русэф падала апеляцыю на вынесены ёй імпічмент

Дылма Русэф падала апеляцыю на вынесены ёй імпічмент
Дылма Русэф
ФОТА: IGO ESTRELA/GETTY IMAGES

Былая прэзідэнтка Бразіліі Дылма Русэф падала ў Вярхоўны суд апеляцыю на пастанову сэната, які ў сераду адхіліў яе з пасады прэзідэнта Бразіліі.

У апеляцыі адвакат Русэф папрасіў правесці новы разгляд абвінавачванняў ягонай падабароннай у махлярстве з бюджэтам краіны, а на гэты час прызначыць Мішэла Тэмэра, які днём раней ужо афіцыйна ўзначаліў краіну як выканаўца абавязкаў прэзідэнта, паведамляе расейская служба BBC.

Экспэрты адзначаюць, што шанцы Русэф перамагчы ў апеляцыі вельмі невялікія.

У сераду ўвечары сэнатары прызналі Дылму Русэф вінаватай у парушэнні бюджэтнага заканадаўства – сярод іншага, у хаванні праўдзівай сумы дэфіцыту бюджэту краіны падчас ейнай выбарчай кампаніі ў 2014 годзе, - і адправілі яе ў адстаўку.

Русэф адмаўляе ўсе абвінавачванні на свой адрас, сцвярджаючы, што ейнымі апанентамі рухае палітычнае махлярства.

Паралельна з гэтым з 2014 года ў Бразіліі ідзе расследаванне карупцыйных схем у кантраляванай дзяржавай кампаніі Petrobras.

Выкрыццё карупцыі ў Petrobras, у якой былі замяшаныя сябры Працоўнай партыі Дылмы Русэф, а таксама высокапастаўленыя функцыянеры і ўплывовыя сябры іншых партый, адыграла вызначальную ролю ў падважванні даверу да ўрада.

Бразілія зазнае самы цяжкі за апошнія дзесяцігоддзі эканамічны крызіс. Пасля некалькіх гадоў шматабяцальнага росту эканоміка краіны пайшла на спад.

За час другога тэрміну кіравання Русэф дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, інфляцыя і беспрацоўе імкліва выраслі, краіна страціла з вялікай цяжкасцю зароблены крэдытны рэйтынг інвестыцыйнага ўзроўню.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках