4 траўня 2024, Субота, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагар з карупцыяй з МУС РФ стаўся мільярдэрам

36
Змагар з карупцыяй з МУС РФ стаўся мільярдэрам
Фото: TACC

Пры ператрусе ў службовым кабінеце і кватэры намесніка кіраўніка ўправы «Т» антыкарупцыйнага глаўка МУС Расеі Дзмітрыя Захарчанкі быў знойдзены мяшок грошай.

Пра гэта ТАСС апавяла крыніца ў праваахоўных органах.

«Пры гэтым значная колькасць грашовых сродкаў была выяўленая ў службовым кабінеце», – адзначыў суразмоўца агенцтва.

Паходжанне грошай высвятляецца. Сам Захарчанка быў дапытаны ў якасці падазронага, сваю віну ён адмаўляе, удакладніла крыніца. У найбліжэйшы час Прэсненскі суд Масквы разгледзіць хадайніцтва следства пра арышт палкоўніка, які падазраецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

Суразмоўца ТАСС таксама паведаміў, што затрыманне Захарчанкі ніяк не звязанае са справай высокапастаўленых афіцэраў Следчага камітэта Дзяніса Нікандрава, Міхаіла Максіменкі і Аляксандра Ламонава, якія абвінавачваюцца ў хабарніцтве.

Паводле звестак крыніцы РІА Навіны, пры ператрусе ў кватэры палкоўніка была канфіскаваная буйная сума даляраў ЗША, эквівалентная васьмі мільярдам рублёў (каля 123,5 мільёна ў амерыканскай валюце). Пры затрыманні сам Захарчанка меў пры сабе 20 мільёнаў рублёў. Падлік грошай скончыўся толькі ноччу, канчатковая сума яшчэ не вядомая, паколькі канфіскавана толькі тое, што захоўвалася ў падазраванага дома.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках