3 траўня 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як абысці блакаванне charter97.org

17
Як абысці блакаванне charter97.org

У дзень так званых «выбараў» улады традыцыйна блакуюць незалежныя сайты.

Пры спробе зайсці на старонку charter97.org, «Беларускага партызана», «Нашай Нівы» паступае паведамленне пра памылку 522, кантэнт сайтаў не адлюстроўваецца.

Захавайце гэтую інструкцыю на сваім кампутары, дапамажыце разабрацца ў спосабах абыходу блакіроўкі вашым родным, блізкім, сябрам і знаёмым.

Гэты спосаб дапаможа абыйсці блакаванне па дамене:

Выкарыстоўвайце альтэрнатыўныя DNS! Варыянтаў шмат, але мы раім публічныя DNS ад Google. Гэта тычыцца не толькі беларускіх карыстальнікаў. Праз асаблівасці нашай абароны сайт часам можа быць недаступны і за межамі Беларусі.

Звярніце ўвагу, некаторыя правайдэры забараняюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя DNS. Можа ў такім разе прагаласаваць рублём і змяніць правайдэра?

Для таго каб прапісаць адрасы DNS у наладах сеткавага падлучэння (Windows 7 і Windows 8), вам трэба трапіць у Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам. Для гэтага ў ніжнім правым куце, на панэлі задач каля гадзінніка знаходзім значок сеткавага падлучэння і клікаем на ім правай кнопкай:

У меню трэба выбраць пункт «Цэнтр кіравання сеткамі і агульным доступам». Адкрыецца вось такое акно:

Клікаем на спасылку Змена параметраў адаптара.

Цяпер на сеткавым падключэнні, для якога будзем прапісваць альтэрнатыўны адрас, клікаем правай кнопкай мышы. У меню выбіраем пункт «Уласцівасці»:

Затым у спісе кампанентаў выбіраем пункт «Пратакол Інтэрнэту версіі 4 (TCР/IPv4)» і клікаем на ім двойчы левай кнопкай мышы. Адкрыецца акно «Уласцівасці пратаколу TCP/IP», у якім трэба паставіць птушку Выкарыстоўваць наступныя адрасы DNS-сервераў. Прапісваем «Аддаваць перавагу серверу» - 8.8.8.8 і «Альтэрнатыўны сервер» - 8.8.4.4. Націскаем кнопку ОК.

Калі ж улады будуць працягваць блакаваць нашы IP-адрасы, выкарыстоўвайце гэтую інструкцыю:

1. Браўзэр Opera

Мяркуючы па нашай статыстыцы, большасць карыстальнікаў charter97.org выкарыстоўвае браўзэры Google Chrome і Firefox. Аднак гэта не перашкаджае вам усталяваць дадатковы браўзэр, каб мець магчымасць чытаць наш і многія іншыя сайты ў выпадку блакавання.

Спампаваць браўзэр Opera можна тут.

У гэтага нарвежскага браўзэра ёсць адна асаблівасць - так званы турба-рэжым, калі ўвесь трафік праходзіць не наўпрост да нас, а праз серверы Opera за мяжой і для "Белтэлекама" ваш зварот да сайта будзе выглядаць як наведванне, напрыклад, нарвежскага сайта.

Уключыць турба-рэжым у Windows вельмі проста (гл. Карцінку):

Звярніце ўвагу, ваш трафік не шыфруецца і ваш IP не хаваецца. Гэта проста абыход блакавання праз проксі Opera.

2. Opera Mini - для мабільных прылад

Для мабільных прылад (планшэты, смартфоны) кампанія Opera распрацавала альтэрнатыву браўзэр. Рэжым Turbo ў ім убудаваны па змаўчанні і ніякіх спецыяльных дзеянняў рабіць не трэба. Менавіта таму многія нашы чытачы не заўважылі блакавання пры наведванні сайта праз тэлефоны. Усталюйце яго як альтэрнатыўны браўзэр на вашай мабільнай прыладзе.

Спампаваць Opera Mini можна тут.

3. Усталяваць прыкладанне Hola. Запампуйце яго, клікнуўшы па абразку свайго браўзэра на сайце. Гэта дасць магчымасць за пару секунд змяніць інфармацыю аб тым, у якой краіне вы знаходзіцеся.

4. Браўзэр Tor

Гэта адзін з самых надзейных і простых спосабаў схаваць сваю прысутнасць у інтэрнэце. Браўзэр Tor не такі зручны, як папулярныя Chrome, Firefox і Opera, але яго выкарыстанне дасць магчымасць не толькі абыйсці блакаванне, але і схаваць ваш IP-адрас, зашыфруе ваш трафік у Беларусі.

Спампаваць браўзэр Tor можна тут.

5. Браўзэр Orbot для Android

Фактычна, Orbot з'яўляецца аналагам Tor Browser Bundle для Android, з усімі яго плюсамі.

Спампаваць Orbot для Android можна тут.

6. Існуюць дзесяткі іншых спосабаў абыйсці блакаванне, але яны запатрабуюць дадатковых навыкаў, таму мы не будзем іх падрабязна апісваць. Вы самастойна можаце ўвесці ў Google запыт "як абыйсці блакаванне сайта" і вывучыць варыянты. Адзінае, мы не рэкамендуем выкарыстоўваць публічныя бясплатныя проксі і ананімайзэры, асабліва расейскія.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках