Ярмошына не дае фіксаваць парушэнні на участках
12- 11.09.2016, 15:20
- 19,844
Кіраўнік ЦВК на хаду выдумляе дапаўненні ў Выбарчы кодэкс.
Усе астатнія грамадзяне павінны спачатку атрымаць дазвол старшыні ўчастковай выбарчай камісіі. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе «Еўрарадыё».
- Права праводзіць фота- і відэаздымку выдаецца толькі журналістам. У адпаведнасці з законам «Аб СМІ», што да ўсіх астатніх грамадзян, то яны маюць права рабіць нейкія фатаграфіі толькі са згоды грамадзян, якіх яны фатаграфуюць. Гэта агульнаграмадзянскія правілы. Таму проста так прыйсці і фатаграфаваць выбарчую камісію ці іншых выбарцаў яны не маюць права.