5 траўня 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няма чым крыць: на ўчастку ў Менску пачалі наліваць піва

4
Няма чым крыць: на ўчастку ў Менску пачалі наліваць піва
ФОТА З САЙТА NV-ONLINE.INFO

Улады ўжо не ведаюць, як прывабіць беларусаў, якія ігнаруюць «выбары», на выбарчыя ўчасткі.

У Менску на ўчастку № 687 пачалі бясплатна наліваць піва, каб завабіць выбарнікаў, піша «Народная Воля».

Подкуп выбарнікаў у выглядзе «падарункаў» практыкаваўся на гэтым участку і раней, але раней гэта былі асадкі, нататнікі і да таго падобнае.

Схема атрымання «падарунка» на гэты раз вельмі простая: чалавек галасуе, потым атрымлівае спецыяльную картку, і ўжо на выхадзе яму даюць пакет з чатырма пакетамі кісялю, пакетам жэле, паўтаралітровымі бутэлькамі напою і дзвюма паўлітровымі банкамі піва. Усё гэта, натуральна, дабрачынна, за кошт прадпрыемства «Крыніца», якое знаходзіцца на тэрыторыі ўчастка.

Журналісты адзначаюць, што некаторыя «палітычна свядомыя» жыхары ўчастка ўжо даўно выкарысталі «выбарчы фонд» і нават дадалі яшчэ, таму што некаторыя стаялі на нагах ужо не вельмі цвёрда.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках