18 траўня 2024, Субота, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябра АГП Карнеенка пра «выбары» Канапацкай

5
Сябра АГП Карнеенка пра «выбары» Канапацкай
Віктар Карнеенка
ФОТА: Радыё Рацыя

Сумленнага падліку галасоў на ўчастках, дзе кандыдаткай была Ганна Канапацкая, не было.

Адказваючы на пытанне, чаму менавіта Алена Анісім і Ганна Канапацкая патрапілі ў «палатку» новага склікання, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Карнеенка адказаў:

«Я думаю, што гэтыя людзі не выпадкова патрапілі ў склад «парламента». Гэтыя дзве жанчыны безумоўна прытрымліваюцца дэмакратычных поглядаў, але яны нічым не заплямілі сябе ў вачах улады, перш за ўсё радыкальнымі выказваннямі. Таму іх так свабодна прапусцілі. Я кажу «прапусцілі», бо менавіта ў акрузе, дзе абіралася Ганна Канапацкая, мы назіралі за вынікамі «выбараў» на двух участках. І вось нашы назіральнікі заявілі: сумленнага падліку галасоў на гэтых участках не было. Магчыма, такога справядлівага падліку не было і ва ўсёй акрузе», - цытуе «Радыё Свабода» словы Віктара Карнеенкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках