5 траўня 2024, Нядзеля, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белыя сцягі на праспекце Незалежнасці (Онлайн)

7
Бел-чырвона-белыя сцягі на праспекце Незалежнасці (Онлайн)

Акцыя «Праспект нацыянальнага сцяга» прайшла сёння ў цэнтры Менска.

Акцыя была прымеркаваная да 25-х угодкаў абвяшчэння бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сімваламі Беларусі.

Моладзевыя лідары Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель і Павел Вінаградаў заклікалі беларусаў «падняць уздоўж праспекта нацыянальныя сцягі, засведчыўшы гэтым, што бел-чырвона-белы сцяг жыве і неўзабаве зноў стане дзяржаўным сцягам Беларусі».

20.12 На Кастрычніцкай плошчы выступілі арганізатары акцыі. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель заявіў праз мегафон, што акцыя скончаная. Паводле ягоных слоў, для таго, каб бел-чырвона-белы сцяг зноў стаў дзяржаўным, трэба змагацца. Людзі праскандавалі «Жыве Беларусь!».

20.05 Бел-чырвона-белыя сцягі луналі на плошчы Незалежнасці. А 20-й гадзіне ўдзельнікі акцыі сталі вяртацца на Кастрычніцкую плошчу.

19.49 Зміцер Дашкевіч назваў акцыю вельмі ўдалай. Паводле ягоных слоў, гэта дае надзею і ўпэўненасць, што бел-чырвона-белы сцяг неўзабаве стане дзяржаўным.

19.46 На акцыю таксама выйшлі лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец, вядомы рэжысёр Валерый Мазынскі.

19.42 Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч заявіў, што ў акцыі бяруць удзел 100 чалавек.

19.31 Супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным паводзяцца нахабна, ушчыльную падыходзяць да ўдзельнікаў акцыі і здымаюць іх з блізкай адлегласці.

19.26 «Праспект нацыянальнага сцяга» становіцца даўжэйшы. Бел-чырвона-белыя сцягі лунаюць уўжо ля будынку КДБ.

19.24 На акцыю выйшаў таксама грамадскі актывіст з Расеі Аляксей Карагін, які сказаў, што гэтая «акцыя выдатная, бо ўсім народам важна захоўваць свае сімвалы».

19.22 Людзі са сцягамі стаяць ад Кастрычніцкай плошчы да ГУМа. На акцыі прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, яны вядуць відэаздымку, але пакуль не перашкаджаюць яе правядзенню.

19.11 Удзельнікі акцыі становяцца са сцягамі ўздоўж праезнай часткі. Ланцужок расцягваецца з Кастрычніцкай плошчы далей на праспект Незалежнасці.

19.05 А 19-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менска вышлі дзясяткі чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. Сярод прысутных - адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса Ўладзімір Някляеў, каардынатары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Яўген Афнагель, лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч. Шмат простых людзей, якія прыйшлі з дзецьмі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках