2 траўня 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўкі на паслабленне расейскага рубля дасягнулі рэкорду

Стаўкі на паслабленне расейскага рубля дасягнулі рэкорду
ФОТА: REUTERS

Кароткія пазіцыі спекулянтаў па рублю на амерыканскай біржы CME дасягнулі на гэтым тыдні гістарычнага максімуму.

Cпекулятыўныя інвестары ў ЗША напярэдадні або адразу пасля парламенцкіх выбараў у Расеі зрабілі буйную стаўку на паслабленне рубля. Кароткія пазіцыі спекулянтаў у ф'ючэрсах і апцыён на курс рубля, што гандлююцца на біржы CME, за тыдзень з 14 да 20 верасня павялічыліся на 3638, або 33%, і дасягнулі гістарычнага максімуму (14 тыс. 811 кантрактаў), сведчаць звесткі Камісіі ў ф'ючэрсным гандлі ЗША (CFTC). Рэгулятар вядзе звесткі ў стаўках на рубель з 2009 года, паведамляе РБК.

Усяго толькі тры трэйдары (ананімныя ў статыстыцы CFTC) акумулявалі рэкордную колькасць кароткіх пазіцый рубля, эквівалентную 37 млрд руб., вынікае са звестак камісіі, апублікаваных у пятніцу вечарам. Доўгіх пазіцый па-ранейшаму нашмат больш, але рознасць на іх карысць (чыстая доўгая пазіцыя) скарацілася за тыдзень амаль на 3 тыс. (найбуйнейшае скарачэнне сёлета), да 7739.

18 верасня адбыліся выбары ў Дзяржаўную думу, вынікі якіх сталі вядомыя ўжо на наступны дзень. Кіруючая партыя «Адзіная Расея» атрымала канстытуцыйную большасць, заняўшы 76% месцаў у Дзярждуме новага склікання; акрамя яе, у парламент прайшлі тыя ж тры партыі, што прысутнічалі ў ранейшым складзе. Рубель у панядзелак адрэагаваў на вынікі галасавання, якія не прынеслі сюрпрызаў, ростам - пераемнасць палітычнага курсу была ўспрынятая расейскім рынкам станоўча. Рубель рос ўвесь тыдзень, і падаражэў за гэты час на 1,7% (звесткі тэрмінала Bloomberg), дзякуючы пастанове ФРС ЗША не падымаць стаўку і чаканням росту цэнаў на нафту ў наступным годзе.

Аднак рэйтынгавыя агенцтва Fitch і Moody's звярнула ўвагу на нізкі прыход на выбарах (менш за 48%), напісаўшы ў сваіх аглядах, што ён адлюстроўвае «расчараванне насельнiцтва» ў палітыцы скарачэння бюджэтных расходаў і «апатыю выбарцаў». Абодва агенцтвы ў сувязі з гэтым паказалі на рызыку недастаткова рашучага скарачэння бюджэтных дэфіцытаў.

На думку Fitch, меры бюджэтнай эканоміі будуць менш агрэсіўнымі, чым у 2014-2015 гадах, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2018 года. «Нават пры моцнай парламенцкай большасці нізкі прыход павышае рызыку таго, што ўрад і прэзідэнт Уладзімір Пуцін наважаць не праводзіць балючыя і непапулярныя рэформы перад прэзідэнцкімі выбарамі 2018 года», - адзначыла Moody's.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках