2 траўня 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень габрэйскай культуры пройдзе заўтра ў Менску

15
Дзень габрэйскай культуры пройдзе заўтра ў Менску
ФОТА: GOODFON.RU.

Мерапрыемства адбудзецца 25 верасня на тэрыторыі Верхняга горада з 12.00 да 18.00.

Арганізатары свята запрашаюць менчукоў і гасцей сталіцы пазнаёміцца з габрэйскай культурай, традыцыямі: плануюцца выставы, майстар-класы, прэзентацыі габрэйскай кухні, дэгустацыя страў.

У праграме - паказальныя выступленні майстроў ізраільскага баявога мастацтва Краў Мага, віктарыны, конкурсы, а таксама вялікая дзіцячая забаўляльная праграма.

Стварыць непаўторны каларыт дапамогуць габрэйскія выканаўцы, калектывы і тэатры з розных куткоў Беларусі.

Спецыяльны госць свята - Орлі Гальдштэйн з традыцыйнымі габрэйскімі танцамі Рыкудэй-Ам.

Арганізатары свята - Менскі гарвыканкам і Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчынаў пры падтрымцы пасольства Ізраіля ў Беларусі, Ізраільскага культурнага цэнтра.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках