2 траўня 2024, Чацвер, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: У Расеі склалася ідэальная сітуацыя для перавароту

8
Портнікаў: У Расеі склалася ідэальная сітуацыя для перавароту
Віталій Портнікаў
ФОТА: FACEBOOK

Сёння Уладзімір Пуцін рэальна кантралюе толькі чэкістаў.

Рэкамендацыя прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна абраць старшынём Дзяржаўнай думы намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Вячаслава Валодзіна стварае сітуацыю, пры якой лідар РФ канчаткова пазбаўляецца "сваіх людзей" у вышэйшых эшалонах улады.

Пра гэта ў артыкуле для "Радіо Свобода" піша журналіст Віталій Портнікаў.

"Валодзін - публічны палітык з амбіцыямі. Адрозна ад шэрага выканаўцы Нарышкіна (экс-старшыня думы), які быў падобны да прынтара, Валодзін - архітэктар цяперашняй расейскай палітычнай сістэмы, якая выявілася ў ягонай жа формуле: "Ёсць Пуцін - ёсць Расея, няма Пуціна - няма Расеі ". Асноўнае адрозненне Валодзіна ад Нарышкіна ў тым, што Нарышкін - чалавек Пуціна. А Валодзін - не", - сцвярджае аўтар.

Валодзін прыйшоў у палітыку разам з палітычнай сілай экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова, а з Пуціным пачаў збліжацца толькі з 2003 года, нагадвае Портнікаў.

"У створанай паводле рэцэптаў Валодзіна дзяржаўнай структуры склалася парадаксальная сітуацыя. Усе найвышэйшыя пасады займаюць чужыя Пуціну людзі. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў – вылучэнец "сям'і" Ельцына, як і міністр абароны Сяргей Шайгу. Кіраўніца Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка - пратэжэ Яўгенія Прымакова. А вось паплечнікі Пуціна Сяргей Іваноў (экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта РФ) і Сяргей Нарышкін пазбавіліся пасад. Ствараецца ідэальная сітуацыя для палацавага перавароту", - прыходзіць да высновы аглядальнік.

Пуцін сёння кантралюе толькі чэкістаў, але тыя, як паказвае гісторыя, не здольныя вытрымаць сацыяльных і палітычных узрушэнняў, адзначыў журналіст.

У крытычнай сітуацыі расейскае кіраўніцтва не стане трымацца за Пуціна, выснаваў Портнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках