2 траўня 2024, Чацвер, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэпаратысты абвясцілі пра самагубства былога «прэм'ера» «ЛНР» Цыпкалава

16
Сэпаратысты абвясцілі пра самагубства былога «прэм'ера» «ЛНР» Цыпкалава
ФОТА З САЙТУ INTERFAX.RU

Раней Цыпкалаў быў затрыманы ў «ЛНР» паводле падазрэння ў дачыненні да спробы перавароту.

Былы старшыня «савета міністраў» самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Генадзій Цыпкалаў, затрыманы ў «ЛНР» у справе аб спробе ўчынення дзяржаўнага перавароту, здзейсніў самагубства, паведаміў Інтэрфаксу начальнік управы нагляду за выкананнем законаў у вайсковай сфэры «генеральнай пракуратуры» «ЛНР» Сяргей Рахно.

«Падчас расследавання вызначанае папярэдняе кола асоб, якія падчас неаднаразовых сустрэч на працягу 2014-2016 гадоў дамовіліся аб рэалізацыі сцэнару ўхілення, у тым ліку з фізічнай ліквідацыяй, кіраўніцтва рэспублікі ў асобе кіраўніка рэспублікі, першых кіраўнікоў «савета міністраў», «народнага савета», праваахоўных структур рэспублікі, з наступным займаннем названых пасад пэўным колам асоб», - паведаміў у суботу журналістам Рахно.

Ён адзначыў, што «падчас следства затрыманы адзін з кіраўнікоў народнай міліцыі «ЛНР» - Кісялёў, які даў прызнальныя сведчанні аб механізме і коле асоб, якія маюць дачыненне да спробы дзяржаўнага перавароту, апісаў сваю ролю пры ажыццяўленні дзяржаўнага перавароту».

«Таксама ў часе следства быў затрыманы дарадца кіраўніка «ЛНР» Цыпкалаў, з удзелам якога сёння планаваліся следчыя дзеянні, а менавіта ягоны допыт у якасці падазраванага і вочная стаўка з удзелам затрыманага Кісялёва, а таксама абранне яму судом меры стрымання на перыяд следства. У сувязі з наяўнасцю аператыўнай інфармацыі пра спробу фізічнай ліквідацыі названых затрыманых асоб іншымі ўдзельнікамі змовы, затрыманыя ўтрымліваліся ў адным з адміністрацыйных будынкаў органаў улады ЛНР», - паведаміў прадстаўнік «генпракуратуры».

«Сёння ўночы затрыманы Цыпкалаў, напэўна, усвядоміўшы глыбіню сваіх злачынных дзеянняў і ўсвядоміўшы, што дадзеная ім аператыўная інфармацыя аб коле асоб, якія ўдзельнічаюць у змове з мэтай скідання законнай улады ў рэспубліцы, з'яўляецца безумоўна небяспечнай для ягонага жыцця, і будуць зробленыя спробы ягонай фізічнай ліквідацыі змоўшчыкамі на волі, здзейсніў самагубства шляхам павешання», - сказаў начальнік управы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках