2 траўня 2024, Чацвер, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лёгкаатлетка намінаваная на прыз «Узыходная зорка-2016»

2
Беларуская лёгкаатлетка намінаваная на прыз «Узыходная зорка-2016»
ЭЛЬВІРА ГЕРМАН
ФОТА: BFLA.EU

Эльвіра Герман можа атрымаць прэмію, якая ўручаецца найлепшым еўрапейскім лёгкаатлетам года

Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман патрапіла ў лік намінантаў на прыз «Узыходная зорка-2016» у рамках штогадовай прэміі «The European Athletics Golden Tracks», піша «Прессбол».

«The European Athletics Golden Tracks» - штогадовая прэмія, якая ўручаецца найлепшым еўрапейскім лёгкаатлетам года - мужчынам і жанчынам, а таксама ўзыходным зоркам.

Беларуская бягуха на 100 м з бар'ерамі Эльвіра Герман, якая выступае ў катэгорыі U-20, знаходзіцца ў ліку намінантаў на годнасць «Узыходная зорка-2016».

Гэтым летам спартоўка здабыла залаты медаль на моладзевым чэмпіянаце свету (U-20), які праходзіў у польскім Быдгашчы, устанавіўшы рэкорд Еўропы і Беларусі ў гэтай узроставай катэгорыі - 12,85.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках