2 траўня 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі не здолелі абраць прэзідэнта

7
У Эстоніі не здолелі абраць прэзідэнта

Пасля другога тура галасавання ніводзін з двух прэтэндэнтаў не змог набраць больш за палову галасоў.

Выбары прэзідэнта, якія прайшлі ў Эстоніі ў суботу, закончыліся безвынікова - падчас другога тура галасавання ніводзін з двух прэтэндэнтаў не змог набраць больш за палову галасоў чальцоў калегіі выбарцаў.

За адваката Алара Йыкса аддалі галасы 134 выбарцы з 333 якія бралі ўдзел у галасаванні, за ганаровага старшыню вядучай кіроўнай партыі Рэформаў Сііма Каласа -138. Не адзначаных бюлетэняў было 57, несапраўдных - тры.

Пераможцу было патрэбна набраць не менш за 168 галасоў.

Цяпер, згодна з законам аб выбарах прэзідэнта, выбары кіраўніка дзяржавы зноў пачнуцца ў парламенце. Для гэтага цягам 14 дзён павінна быць скліканае пазачарговае пасяджэнне вышэйшага органа заканадаўчай улады, на якім працэдура выбараў пачнецца зноўку, піша interfax.ru.

У Эстоніі двухузроўневыя выбары прэзідэнта. У першым туры выбірае парламент, і для перамогі прэтэндэнту патрэбна набраць не менш як дзве трэці галасоў складу парламента або атрымаць падчас тайнага галасавання не менш як 68 галасоў з 101.

Паколькі прэзідэнцкі раўнд быў безвыніковым, права на абранне прэзідэнта было перададзенае калегіі выбарцаў, у якую ўваходзяць 101 дэпутат парламента і 234 прадстаўнікі мясцовых самакіраванняў. Аднак і гэты этап выбараў быў безвыніковым. У першым туры выбараў ніхто з пяці прэтэндэнтаў не набраў патрэбнай колькасці галасоў, А.Йыкс і С.Калас, якія выйшлі ў другі тур, таксама не атрымалі патрэбнай колькасці галасоў выбарцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках