2 траўня 2024, Чацвер, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомсельмаш» сустрэў Дзень машынабудаўніка з запазычанасцю

15
«Гомсельмаш» сустрэў Дзень машынабудаўніка з запазычанасцю

Ад прадукцыі беларускага завода адмаўляюцца Расея, Украіна і Казахстан.

У 2015 годзе «Гомсельмаш» атрымаў блізу 425 мільёнаў даляраў крэдыту ад дзяржавы, якія павінен быў пачаць аддаваць у гэтым годзе.

Аднак праз абрынанне экспарту тэрміны выплаты крэдытаў былі падоўжаныя да 2019 года, паведамляе «Радыё Рацыя».

Супрацоўнікі завода, нягледзячы на крызіс, вераць у будучыню «Гомсельмаша».

- Калі б менш увагі звярталі на новую тэхніку, а дапрацоўвалі старую, то было б лепш. Тым больш, што цяпер ва ўсім свеце такая абстаноўка, што нашую тэхніку перастала браць Украіна, менш бяруць Казахстан і Расея. Разумею, ёсць Іран, Індыя, але ж трэба скарыць гэтыя рынкі збыту. А гэта цяжкавата, калі там ужо працуе тэхніка і амерыканская, і заходнееўрапейская.

У апошнія гады завод «Гомсельмаш» знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі праз праблемы з рынкамі збыту. Праз гэта выпуск камбайнаў скараціўся ў некалькі разоў.

За 1 квартал 2016 года чыстая страта прадпрыемства «Гомсельмаш» склала амаль 990 мільярдаў недэнамінаваных рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках