2 траўня 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары правялі акцыю, прысвечаную гадавіне блакады паўвыспы

1

Шэсце прайшло на мяжы з паўвыспай.

Каля адміністрацыйнай мяжы з анэксаваным Крымам у Новаалексееўцы Херсонскай вобласці прайшла акцыя крымскіх татараў, прысвечаная першай гадавіне грамадзянскай блакады паўвыспы, пішуць «Українські Новини».

ФОТА З САЙТА UKRANEWS.COM

Удзельнікі неслі вялікі сцяг, выкрыкваючы «Слава Украіне». Пасля актывісты спыніліся перад адміністрацыйнай мяжой.

Старшыня Мэджліса Рафат Чубараў падышоў да мяжы і звярнуўся з прамовай да крымчукоў. Ён сказаў, што Крым будзе ўкраінскім.

Нагадаем, 20 верасня 2015 года некалькі сотняў актывістаў заблакавалі дарогу для грузавога транспарту, якая вядзе да анэксаванага Крыму. Так пачалася харчовая блакада Крыма.

Менш чым праз месяц, актывісты далі старт энэргетычнай блакадзе Крыма. 16 студзеня 2016, дабіўшыся пастановы Кабміна аб абмежаванні паставак асобных тавараў (работ, паслуг) з Украіны ў акупаваны Крым, актывісты знялі блакаду.

Прэзідэнт Пятро Парашэнка ў ЗША заклікаў абмежаваць гандаль з Расеяй праз парушэнні ёю правоў крымскіх татараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках