2 траўня 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» падолела аднаклубнікаў з Масквы

7
Менскае «Дынама» падолела аднаклубнікаў з Масквы

«Зубры» адправілі ў браму масквічоў тры шайбы без адказу.

У першым двубоі чатырохматчавай выязной серыі ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» перамагло маскоўскіх аднаклубнікаў - 3:0 (1:0, 0:0, 2:0).

Шайбы на свой рахунак запісалі: Нік Бэйл (8.39, у большасці, асістэнты - Клінкхамер, Кавыршын), Андрэй Сцяпанаў (56.01), Аляксандр Мацярухін (58.35, Кулакоў, Клінкхамер).

Фото: hcdinamo.by

Нагадаем, менская каманда пазней стартавала ў новым сезоне КХЛ у сувязі з удзелам беларускай каманды у алімпійскім кваліфікацыйным турніры, таму мае некалькі сустрэч у запасе. Астатнія каманды КХЛ правялі ўжо ад 10 да 13 сустрэч.

26 верасня менскае «Дынама» згуляе з казанскім «Ак Барсам», 28-га - з тальяцінскай «Ладай», 30-га - з ніжнякамскім «Нефцехімікам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках