9 траўня 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчыны ў вясельных строях праедуць на роварах па Пінску

5
Дзяўчыны ў вясельных строях праедуць на роварах па Пінску

У Пінску 1-кастрычніка адбудзецца гарадскі прабег «Нявеста на веласіпедзе».

Пра гэта паведаміла БелТА начальніца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі гарвыканкама Валянціна Кулак.

Мерапрыемства пройдзе ў асноўны дзень свята горада. У велапрабегу могуць удзельнічаць мясцовыя жыхаркі ва ўзросце ад 16 гадоў і старэй. Яны абавязаны выконваць дрэс-код, які ўключае крэатыўны вясельны ўбор, прычоску і абутак на абцасах. Акрамя таго, канкурсанткам прапанавана стыльна аформіць свой двухколавы транспарт.

Старт намечаны з пляцоўкі ад палаца Бутрымовіча, дзе размяшчаецца ЗАГС. Мясцовыя жыхаркі праедуць на роварах па вуліцы Леніна. Даўжыня маршруту невялікая, але сімвалічная - 919 м. Менавіта столькі гадоў спаўняецца Пінску сёлета.

Фінішуюць «нявесты» на цэнтральнай плошчы. На галоўнай сцэне яны прадставяць журы і гледачам свае вобразы. Касцюмы ўдзельніц будуць ацэньвацца ў пяці намінацыях: нацыянальны, рэтра, сучасны, класічны стыль і «фэнтэзі». Пераможцаў чакаюць памятныя прызы ад арганізатараў.

«Велапрабег у нас пройдзе ўжо другім разам. Летась дзяўчыны пастараліся, праявілі крэатыўнасць. Гараджане ўтварылі ўздоўж дарогі калідор, і горача іх віталі. Спадзяемся, што гэтым разам конкурс збярэ яшчэ больш чароўных веласіпедыстак», - адзначыла Валянціна Кулак.

Адзначаць 919-годдзе роднага горада пінчукі будуць некалькі дзён. Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць 1 і 2 кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках