2 траўня 2024, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААЭ таксіст вярнуў бізнэсоўцу забытыя ў машыне паўмільёна даляраў

10
У ААЭ таксіст вярнуў бізнэсоўцу забытыя ў машыне паўмільёна даляраў

Таксіст Насібала Шыр, адвозячы паўднёвакарэйскага бізнэсоўца, выявіў на заднім крэсле торбу з велізарнай сумай грошай.

Пра гэта паведамляе газета «Сегодня» са спасылкай на Sharjah24.

Як паведамляе выданне, пасля таго, як ён адвёз з аэрапорта бізнэсоўца, выявіў у сябе ў машыне торбу, якую той забыўся. Калі ўбачыў, што там аказалася больш за 1,7 млн дырхамаў (500 тысяч даляраў), а таксама дакументы, ён адразу звярнуўся ў паліцыю. Шыр адвёз знаходку ў паліцэйскі пастарунак аэрапорта.

Пасля гэтага паліцыя даволі аператыўна знайшла ўладальніка сумкі і вярнула яму яго ўласнасць.

Варта адзначыць, што транспартнае ўпраўленне Шарджы ўзнагародзіла Шыра прэміяй за сумленнасць і стварэнне добрай рэпутацыі аўтаперавозчыкаў. Той заявіў, што ўважае свой учынак звычайным і заўсёды вяртае забытыя пасажырамі рэчы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках