2 траўня 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін рыхтуе вайну на Балканах?

25
Пуцін рыхтуе вайну на Балканах?

Балканскім краінам пагражае аднаўленне баявых дзеянняў, і да гэтага можа быць асабіста датычны прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Пра гэта заявіў народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Вадзім Дзенісенка.

«Пуцін рыхтуе яшчэ і вайну на Балканах. На выходных у Рэспубліцы Сербскай (аўтаномная частка Босніі і Герцагавіны) прайшоў рэферэндум, на якім стаяла адно пытанне: святкаванне дня стварэння рэспублікі, ці прасцей - дзень незалежнасці. Улады Сараева адразу асудзілі гэтую пастанову. Больш акуратна , але сваю занепакоенасць выказалі і дыпламаты шэрагу краін ЕЗ. Важная дэталь - прэзідэнт Рэспублікі Сербскай нядаўна наведаў Маскву, дзе яго асабіста прыняў Пуцін», - напісаў Дзенісенка на сваёй старонцы ў Facebook.

Народны дэпутат адзначыў, што ўчора, пасля абвяшчэння вынікаў рэферэндуму, кіраўнік Рэспублікі Сербскай заявіў, што гатовы правесці рэферэндум аб незалежнасці, калі ўлада Босніі будзе дрэнна сябе паводзіць.

Са слоў Дзенісенкі, такі рэферэндум будзе азначаць чарговае абвастрэнне на Балканах і, як вынік - «магчыма нават аднаўленне баявых дзеянняў».

«Як тут не ўспомніць і пра спробы расейцаў раздуць македонска-албанскі канфлікт, і пра спробы сарваць уступленне Чарнагорыі ў NATO, і аб падтрымцы прарасейскіх палітыкаў у Сербіі. Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай кажа аб магчымай даце рэферэндуму - 2018. Пуцін не спяшаецца. Ён збіраецца раздзімаць вайну цягам усяго наступнага года, калі будуць ісці выбары ў Францыі і Нямеччыне. Тэма вайны на Балканах стане галоўнай бліжэй да канца наступнага года. Магчыма, менавіта тады расейцы паспрабуюць паступова выйсці з Сірыі і перамясціцца на Балканы», - падсумаваў народны дэпутат.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках