8 траўня 2024, Серада, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска вуліцам вярнулі іх гістарычныя назвы

9
У цэнтры Менска вуліцам вярнулі іх гістарычныя назвы

На вуліцах Верхняга горада ў сталіцы з'явіліся таблічкі з указаннямі іх ранейшых назваў.

На пачатку вуліц Інтэрнацыянальная, Энгельса, Герцэна, Кірылы і Мяфодзія, Зыбіцкая, Музычны завулак побач з назвамі вуліц ўстаноўленыя дублюючыя паказальнікі з пералікам іх ранейшых найменняў, названыя ў храналагічным парадку.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГА «Альтэрнатыва».

У 2015 годзе актывісты сабралі некалькі тысяч подпісаў пад зваротам да сталічных уладаў і Міністэрства культуры з прапановай размясціць на 16 вуліцах, 2 праспектах і 2 плошчах у цэнтры Менска дублюючыя таблічкі з указаннямі іх ранейшых назваў.

Як вынік, чыноўнікі ідэю падтрымалі і паабяцалі да канца 2016 года ўвасобіць яе ў жыццё. Ініцыятыва знайшла падтрымку і ў Міністэрстве культуры.

«Прапанова, выкладзеная ў звароце, годная ўвагі і падтрымкі ў рамках кампетэнцыі Міністэрства культуры», - гаворыцца ў адказе намесніка Міністра Аляксандра Яцко.

«Мы рады, што сталічныя ўлады ўхвалілі ідэю і знайшлі сродкі для яе паэтапнай рэалізацыі. Упэўненыя, што ўсталяваныя таблічкі ў гістарычным цэнтры беларускай сталіцы будуць садзейнічаць вяртанню гораду яго гістарычнага аблічча, падкрэсліваць нашу старажытную гісторыю і культуру, а таксама ўсе гэта станоўча адаб'ецца на турыстычнай прывабнасці Менска», - каментуе лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках