2 траўня 2024, Чацвер, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі паабяцалі арыштаваць Саакашвілі ў выпадку прыезду ў краіну

6
У Грузіі паабяцалі арыштаваць Саакашвілі ў выпадку прыезду ў краіну
ФОТА: ASSOCIATED PRESS

Зараз Саакашвілі з'яўляецца кіраўніком Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі на Украіне, ён пазбаўлены грузінскага грамадзянства.

У выпадку перасячэння мяжы Грузіі былы прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі будзе арыштаваны, заявіў у панядзелак журналістам міністр унутраных спраў рэспублікі Георгій Мгебрышвілі.

Саакашвілі паведаміў нядаўна грузінскім СМІ, што адразу ж пасля абвяшчэння ў эфіры тэлекампаніі «Руставі 2» вынікаў экзіт-полу на парламенцкіх выбарах 8 кастрычніка ён прыедзе ў Грузію, а за некалькі дзён да выбараў адкрые свой штаб у Турцыі на мяжы з рэспублікай, паведамляе interfax.ru.

Жонка Саакашвілі Сандра Рулоўс, балатуецца ў мажарытарныя дэпутаты ад Зугдзідскага раёна, амаль на ўсіх сустрэчах са сваімі прыхільнікамі заяўляе, што вяртанне яе мужа ў Грузію «немінучае».

Між тым, як заявіў Мгебрышвілі, экс-прэзідэнт будзе затрыманы ў выпадку з'яўлення ў Грузіі, бо ён аб'яўлены ў вышук за ўчыненыя злачынствы.

У выхадныя партыя Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» (АНР) анансавала правядзенне 2 кастрычніка ў цэнтры Тбілісі грандыёзнага мітынгу сваіх прыхільнікаў. На заяву аднаго з лідараў АНР Нікі Мелія, кіруючая партыя «Грузінская мара» мае намер таксама 2 кастрычніка правесці ў Тбілісі акцыю сваіх прыхільнікаў. «Гэта адкрытая правакацыя з боку ўладаў і кіруючай партыі», - сказаў журналістам Мелія.

У сваю чаргу лідар «Грузінскай мары», прэм'ер-міністр Георгій Квірыкашвілі заявіў у панядзелак журналістам, што яго партыя не плануе правядзенне нейкіх падсумоўваючых перадвыбарчую кампанію мітынгаў. «Мы знаходзімся ва ўладзе, з'яўляемся кіруючай партыяй і незразумела, каму мы павінны праводзіць контракцыі. Наша партыя практычна ўжо выйграла парламенцкія выбары», - сказаў ён.

Паводле ацэнак грузінскіх экспэртаў, пераадолець на выбарах пяціадсоткавы бар'ер, неабходна, каб прайсці ў парламент, гарантавана змогуць толькі «Грузінская мара» і «Адзіны нацыянальны рух». Экспэрты не выключаюць, што неабходную колькасць галасоў можа атрымаць партыя «Дзяржава для народа», якую ўзначальвае оперны спявак Паата Бурчуладзэ.

Крымінальная справа на радзіме

Саакашвілі на радзіме знаходзіцца ва ўнутрыдзяржаўным вышуку паводле шэрагу крымінальных спраў, якія тычацца, між іншым, злоўжывання паўнамоцтвамі. Грузінская пракуратура неаднаразова звярталася ў Інтэрпол з просьбай абвесціць яго ў міжнародны вышук.

Тбіліскі гарадскі суд 2 жніўня 2014 года завочна выбраў для Саакашвілі папярэдняе зняволенне ў якасці меры стрымання на час следства, а 9 ліпеня 2015 года ў судзе пачаўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы супраць экс-прэзідэнта Грузіі ў абвінавачваннях у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і арганізацыі збіцця бізнэсоўца і дэпутата парламента Валерыя Гелашвілі.

Зараз Саакашвілі з'яўляецца кіраўніком Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі на Украіне. Ён пазбаўлены грузінскага грамадзянства.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках