2 траўня 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэнісістка Вера Лапко паднялася адразу на 500 радкоў у парным рэйтынгу WTA

1
Тэнісістка Вера Лапко паднялася адразу на 500 радкоў у парным рэйтынгу WTA
ВЕРА ЛАПКО

З 26 верасня яна займае рэкорднае для сябе 291-е месца супраць 791-га на мінулым тыдні.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко, якой 29 верасня споўніцца 18 гадоў, паднялася адразу на 500 радкоў у парным рэйтынгу WTA. З 26 верасня яна займае рэкорднае для сябе 291-е месца супраць 791-га на мінулым тыдні, паведамляе tut.by.

На мінулым тыдні Вера Лапко разам з Вольгай Гаварцовай дайшлі да фіналу турніру ў Гуанчжоў (Кітай). Прычым у паўфінале яны выбілі з барацьбы знакамітых тэнісістак Марціну Хінгіс (Швейцарыя, 2-е месца ў парным рэйтынгу) і Алену Янкавіч (Сербія, 134-е ў парным, 39-е ў адзіночным).

У адзіночным рэйтынгу Лапко перамясцілася з 348-га на 332-е месца, што таксама з'яўляецца яе найвышэйшым дасягненнем на гэты момант.

Гаварцова, рэдка выступае ў дуэце, паднялася ў парным рэйтынгу з 531-га на 243-е месца, у адзіночным - вярнулася ў другую сотню (196-е супраць 209-га).

Найлепшай з беларусак у адзіночным разрадзе па-ранейшаму застаецца прыпыніўшая кар'еру праз цяжарнасць Вікторыя Азаранка, яна займае 11-е месца.

Аляксандра Сасновіч, нягледзячы на даволі паспяховы выступ на турніры ў Токіа, дзе была пераможаная 6-я ракетка свету Караліна Плішкова, апусцілася на 14 пазіцый.

На чале рэйтынгу WTA па-ранейшаму Ангеліка Кербер з Нямеччыны.

1 (1). Ангеліка Кербер (Нямеччына) - 8730 балаў

2 (2). Серэна Уільямс (ЗША) - 7050

3 (3). Гарбін Мугуруса (Гішпанія) - 5830

4 (4). Агнешка Радваньска (Польшча) - 5530

5 (5). Сымона Халеп (Румынія) - 4742

6 (6). Караліна Плішкова (Чэхія) - 4425

7 (7). Вінус Уільямс (ЗША) - 3815

8 (8). Карла Суарэс Навара (Гішпанія) - 3330

9 (9). Мэдзісан Кіз (ЗША) - 3287

10 (10). Святлана Кузняцова (Расея) - 3250

11 (11). Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 3121...

... 121 (107). Аляксандра Сасновіч (Беларусь) - 529

... 154 (177). Арына Сабаленка (Беларусь) - 372

... 196 (209). Вольга Гаварцова (Беларусь) - 277

... 332 (348). Вера Лапко (Беларусь) - 122

... 518 (548). Ілона Крэмень (Беларусь) - 54

... 524 (586). Святлана Піражэнка (Беларусь) - 53

... 527 (532). Ірына Шымановіч (Беларусь) - 52.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках