2 траўня 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жонкі журналіста падаткавікі запатрабавалі дэкларацыю аб даходах за 10 гадоў

3
У жонкі журналіста падаткавікі запатрабавалі дэкларацыю аб даходах за 10 гадоў
Кастусь Жукоўскі
ФОТА: «Радыё Свабода»

Кастусь Жукоўскі расцэньвае дзеянні падатковай інспекцыі як палітычны ціск.

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з 2008 года штогод на патрабаванне мясцовай падатковай інспекцыі запаўняе дэкларацыю аб даходах і маёмасці. Цяпер падатковыя органы запатрабавалі дэкларацыю і ў ягонай жонкі, прычым за апошнія дзесяць гадоў. Такія дзеянні інспекцыі МПЗ Жукоўскі расцэньвае як палітычны ціск і пераслед за ягоную актыўную журналісцкую дзейнасць і грамадзянскую пазіцыю, піша БелаПАН.

Праблемы з ІМПЗ у журналіста пачаліся ў 2008 годзе. Тады на патрабаванне падатковай інспекцыі ў судзе Жукоўскага аштрафавалі за атрыманне грошай у падарунак на вяселле ад сваякоў. «На вяселлі было шмат гасцей, у тым ліку і сваякі з Украіны. І мне далі штраф за іх падарункі - маўляў, я павінен быў зарэгістраваць гэтыя грошы як дапамогу з-за мяжы. Гэта значыць, на вяселлі павінен быў устанавіць асобны кошык для падарункаў ад украінцаў», - пракаментаваў Жукоўскі.

Пасля 2008 года ён кожны год запаўняў дэкларацыю, а ў 2016 годзе падатковыя органы запатрабавалі дэкларацыю аб даходах у ягонай жонкі. «Я не алігарх, не дзяржаўны чыноўнік, не сяджу на шыі ў падаткаплацельшчыкаў, усе грошы з жонкай зарабляем сваёй працай. Але, мабыць, ёсць няроўныя сярод роўных, раз менавіта да мяне такая пільная ўвага падатковай», - адзначыў Жукоўскі.

Падатковыя органы разлічылі даходы ягонай жонкі за апошнія дзесяць гадоў і знайшлі ў 2006 годзе перавышэнне расходаў над даходамі. «У той час жонка была ў дэкрэце, мы вялі супольную гаспадарку - і тады, і цяпер. Падатковая інспекцыя знайшла перавышэнне ў 373 рублі, або больш 3,7 мільёна ранейшымі грашыма. Гэта не такая вялікая сума, і мы далі справаздачу за яе, вядома. Проста мы пад сталым прэсінгам і кантролем, мы не маем спакою», - дадаў журналіст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках