2 траўня 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Габрэі з усяго свету прыедуць у Радунь на супольную малітву

28
Габрэі з усяго свету прыедуць у Радунь на супольную малітву

Прадстаўнікі сусветнай габрэйскай грамадскасці прыедуць у Беларусь 27 верасня для правядзення масавай малітвы ля магілы свайго духоўнага лідара.

«У гарадскім пасёлку Радунь Гарадзенскай вобласці 27 верасня збяруцца сотні прадстаўнікоў сусветнай габрэйскай грамадскасці, каб аддаць даніну памяці і павагі вялікаму праведніку - габрэйскаму філосафу, рабіну і духоўнаму лідару габрэйскага народа Хафецу Хаіму.

У дзень смерці рабіна - 24 ліпеня паводле габрэйскага календара (паводле грыгарыянскага ў 2016 годзе гэты дзень прыпадае на 27 верасня) - вернікі габрэі з Ізраіля, ЗША, Канады, Францыі, Расеі і іншых краін наведаюць магілу Хафеца Хаіма для правядзення масавай малітвы», - паведамілі БелТА ў Нацыянальным агенцтве турызму.

Падчас паломніцтва да месца пахавання Хафеца Хаіма запланаванае таксама наведванне і іншых памятных месцаў Беларусі, звязаных з габрэйскім народам: ешывы і старых габрэйскіх могілак у Валожыне, брацкай магілы і помніка ахвярам валожынскага гета, урок у ешыве Хофеца Хаіма ў Радуні, наведванне харальнай сінагогі, габрэйскіх могілак і магілы рабіна Шымона Шкопа ў Горадні.

Рабін Ісраэль Мэір Акоэн (1838-1933), якога часцей клікалі Хафец Хаім, у 18 гадоў пераехаў у Радунь. Усе свае сілы ён прысвяціў вучобе, жывучы вельмі сціпла і працуючы ў дробнай краме. Ягонае імя звязанае са стварэннем знакамітай Радунскай ешывы, якая хутка набыла славу найлепшай ва Усходняй Еўропе.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, у жніўні 500 іудзейскіх святароў з Еўропы правялі ў Лёзна калектыўную малітву, якую ледзь не сарвалі расейскія спецслужбы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках