8 траўня 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікаў у Пінску прымушаюць купляць латарэйныя білеты

24
Настаўнікаў у Пінску прымушаюць купляць латарэйныя білеты

Пры гэтым адміністрацыя школ пагражае звальненнем тым, хто не выконвае дурныя загады.

У рэдакцыю media-polesye.by звярнуўся пінчук Дзмітрый, які з абурэннем распавёў:

- Мая жонка працуе настаўніцай у сярэдняй школе №2. Дык там настаўнікаў прымушаюць купляць латарэйныя білеты, па 1,5 рубля за квіток. Прычым, трэба купіць, як мінімум, два квіткі.

Дзмітрый мяркуе, што раз такое адбываецца ў гэтай школе, то і ў іншых установах адукацыі таксама.

- І справа не ў гэтых няшчасных трох рублях, хоць грошы нікому так сабе не дастаюцца, а ў тым, што праз такія метады і без таго непрэстыжная прафесія настаўніка падае яшчэ больш. Якім чынам латарэя належыць да навучальнага працэсу? Адміністрацыя проста гне падпарадкаваных: не выканаеш чарговы дурны загад - не прадоўжаць кантракт, а працы ў горадзе не знайсці. Гэта бачаць дзеці. Як яны пасля гэтага будуць ставіцца да сваіх выкладчыкаў?! - задае рытарычныя пытанні наш чытач.

Журналісты паспрабавала разабрацца з гэтай сітуацыяй. Яны задалі пытанне аб распаўсюдзе латарэй дырэктару СШ №2 Уладзіміру Пазняку. Дырэктар спрабаваў даведацца, хто мог звярнуцца ў СМІ з такім пытаннем і, не атрымаўшы адказу, адмовіўся даваць каментары і параіў звярнуцца ў гарадскі аддзел адукацыі:

- Мы не адказваем на пытанні ананімных удзельнікаў. І, каб ніхто не пацярпеў, я не буду даваць ніякіх каментароў з гэтай нагоды.

Начальнік аддзела адукацыі Пінскага гарвыканкама Яўген Мендэль здзівіўся пастаўленаму пытанню:

- Вы ведаеце, я дакладна не займаюся распаўсюдам латарэй, таму ў мяне няма ніякай інфармацыі ў гэтым пытанні.

Дзіўная сітуацыя атрымалася: латарэі ёсць, але іх як бы няма.

Чытач Дзмітрый быў гатовы да такога развіцця падзей:

- Я не здзіўлены такімі адказамі чыноўнікаў. Каб нешта давесці, трэба за руку лавіць начальнікаў, а работнікі баяцца гэта рабіць. Але я ўсё адно задаволены, што пра выпадак з латарэяй людзі даведаюцца. Цяпер, думаю, што іх не будуць навязваць настаўнікам.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках