26 красавiка 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганчарэнку могуць зноў аштрафаваць ў Расеі

2
Ганчарэнку могуць зноў аштрафаваць ў Расеі
Віктар Ганчарэнка
ФОТА: URA.RU

Кіраўнік Кантрольна-дысцыплінарнага камітэта Расейскага футбольнага таварыства Артур Грыгар’янц распавёў аб парадку дня на пасяджэнні камітэта.

Паводле ягоных слоў, тры трэнеры каманд расейскай Прэм'ер-лігі могуць быць аштрафаваныя за выхад за межы тэхнічнай зоны. Сярод іх і беларускі спецыяліст, галоўны трэнер «Уфы» Віктар Ганчарэнка.

Грыгар’янц адзначыў, што ў матчы «Спартак» - «Уфа» настаўнік гасцей «выходзіў за межы тэхнічнай зоны без дазволу суддзі».

Нагадаем, на мінулым тыдні беларускі спецыяліст ужо быў аштрафаваны КДК за аналагічнае парушэнне на 10 тысяч расейскіх рублёў (прыкладна 160 даляраў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках