2 траўня 2024, Чацвер, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомелька ўбрала ў вышыванкі жывёлін з Чырвонай кнігі

Мастачка інакш зірнула на галоўную кнігу флоры і фаўны Беларусі.

Гомельская мастачка Марыя Тульжанкова інакш зірнула на Чырвоную кнігу Беларусі і намалявала некалькі эскізаў для стварэння новага «вобразу» галоўнай кнігі флоры і фаўны краіны, паведамляе tut.by.

ФОТА З САЙТУ TUT.BY

Дзяўчына кажа, што ідэя для пераасэнсавання кнігі прыйшла спантанна, і першыя чатыры малюнкі былі гатовыя адразу ж на хвалі натхнення.

- Ілюстрацыі - гэта творчы вынік разважанняў над брэндамі Беларусі, над вобразамі, якія сталі б цікавыя новаму пакаленню беларусаў і дапамаглі б стварыць уяўленне аб адэкватнасці і сучаснасці нашай адметнай культуры. Я заўсёды пільнуюся думкі, што недастаткова браць у «сырам выглядзе» тое, што склалася ў нашай культуры гістарычна - важна адаптаваць і рабіць сучаснымі гэтыя рэчы, смела спалучаючы з моднымі тэндэнцыямі ў мастацтве і масавай культуры, - упэўненая Марыя.

Такім чынам, мастачка наважыла па-новаму зірнуць на Чырвоную кнігу Беларусі, надаўшы некаторым яе прадстаўнікам «чалавечы» вобраз у спалучэнні з сучаснымі адзеннем і стылем.

- Такім чынам выйшла інтэрпрэтацыя некалькіх старонак з Чырвонай кнігі. Безумоўна, калі б у свет выйшла вось такое паўнавартаснае выданне ўсёй кнігі, то імаверна, што звычайны беларус, які ніколі не браў у рукі кнігу [Чырвоную], магчыма, і пагартаў бы яе ўпершыню ў сваім жыцці.

ФОТА З САЙТУ TUT.BY
ФОТА З САЙТУ TUT.BY

Аднак каб цалкам праілюстраваць усю Чырвоную кнігу або частку, акрамя жадання Марыі, трэба і выдавецтва, якое было б зацікаўленае ў яе выданні:

- Гэта была спроба-экспэрымент. Безумоўна, нейкі працяг ён можа мець, але патрэбная зацікаўленасць якога-небудзь выдавецтва або рэкламнага агенцтва. Вядома, на яе старонкі можна ўпісаць не толькі самых знакамітых і прыдатных для гэтага жывёлін. Калі б паўстала задача, то адпаведны фармат можна было б лёгка надаць і раслінам, і жучкам з павучкамі. Але выключна на адным энтузіязме распрацаваць усю кнігу вельмі цяжка.

ФОТА З САЙТУ TUT.BY
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках