26 красавiка 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдняя сума пенсій у Беларусі вырасла на 20 капеек

17
Сярэдняя сума пенсій у Беларусі вырасла на 20 капеек
ФОТО: REUTERS/ВАСИЛИЙ ФЕДОСЕНКО

«Шчодрасць» дзяржавы не ведае межаў.

Сярэдняя сума пенсій з прычыны ўзросту ў жніўні 2016 года склала 291,4 рубля, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У ліпені сярэдняя пенсія была роўная 291,2 рубля. Такім чынам, жнівеньскі прырост склаў 20 капеек, піша БелаПАН.

Паводле звестак Белстата, у органах працы, занятасцi i сацыяльнай абароны ў жніўні 2016 года на ўліку знаходзілася 2 млн 605,6 тысяч пенсіянераў, сярэдняя сума прызначаных ім пенсій склала 283,5 рубля, што ў 2,1 разы перасягае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

21 красавіка Лукашэнка, звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і парламента, адзначыў, што кошты ў краіне растуць і рэальныя даходы пенсіянераў зніжаюцца. «Мы пастараемся ў другім паўгоддзі абавязкова падвысіць пенсіі», - заявіў ён.

Апошні раз пенсіі падвышаліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў - 1 верасня 2015 года (на 5%).

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў 31 жніўня заявіў, што падвышэнне працоўных пенсій у Беларусі адбудзецца да канца 2016 года.

«Пераразлік працоўных пенсій з улікам росту сярэдняга заробку работнікаў у краіне ў межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва будзе праведзены да канца гэтага года», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках