3 траўня 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарагія «пакатушкі» сям'і Лукашэнкі

15
Дарагія «пакатушкі» сям'і Лукашэнкі

Гук матораў, што аж крычаў на выхадных у Менску, ужо аціх, але рэха парада байкераў гучыць дагэтуль.

А ўсё таму, што цэнтральным удзельнікам падзеі быў Лукашэнка і яго старэйшы і малодшы сыны.

«Наша эканамічнае становішча вельмі дрэннае, і ёсць куды ўкласці грошы з нашых падаткаў»,

«Грошы, укладзеныя ў мерапрыемствы маглі б пайсці на іншыя патрэбы горада», - уважаюць апытаныя тэлеканалам «Белсат» менчукі.

Задарма толькі для кіраўніка краіны

Афіцыйнай справаздачы аб выдатках чакаць не даводзіцца. Але хаця б прыкладны кошт дыктатарскіх «пакатушак» паспрабавала вылічыць журналістка Святлана Калінкіна.

Паводле яе падлікаў, за пяць гадзін працы паўтары тысячы праваахоўнікаў дзяржаўны бюджэт вылучыў больш за $26 тыс.

«Калі бюджэт краіны ўжо не можа вытрымліваць гэтых тысяч ахоўнікаў міліцыянтаў, то іх і не павінна быць. То павінна быць 5-10. Тым больш, калі ты «народам абраны прэзідэнт», то каго ты баішся?», - адзначыла Святлана Калінкіна.

І гэта без уліку аплаты аніматараў, медыкаў, пажарных і камунальнікаў. Пры гэтым усе сродкі ідуць з дзяржаўнага бюджэту. Калі ж мерапрыемства ладзіць апазіцыя, то ўлады фінансавы цяжар перакладаюць на арганізатараў.

«Сумы былі розныя. Аплата міліцыі магла каштаваць Br2000. Усё залежыць ад працягласці мерапрыемствы і маршруту», - распавёў Юры Губарэвіч, намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Апазіцыя плаціць з уласных кішэняў, улады - з падаткаў насельніцтва. Пры гэтым заробкі беларусаў памяншаюцца, а выдаткі і даходы Лукашэнка - не.

«Заробак павінен нейкім чынам суадносіцца з вынікамі яго працы. Калі заробак простых людзей скароціцца ў разы, то заробак Лукашэнкі таксама павінны скарачацца у разы», - упэўненая Святлана Калінкіна.

Пакуль жа, як звярнуў увагу блогер Віктар Малішэўскі, скарачаюцца расходы на культурныя мерапрыемствы.

$585 - такую суму Міністэрства культуры гатова выдаткаваць на культурнае мерапрыемства для дзяцей.

Мабыць, таму, што ў іх не бяруць удзел Лукашэнка і яго сыны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках