3 траўня 2024, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец: У нас ёсць сотні пісьменнікаў больш таленавітых за Алексіевіч

161
Чаргінец: У нас ёсць сотні пісьменнікаў больш таленавітых за Алексіевіч
МІКАЛАЙ ЧАРГІНЕЦ
ФОТА: BELGAZETA.BY

Старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў абвінаваціў Нобелеўскі камітэт у палітызаванасці.

Сёння і ў Расеі, і ў Беларусі ёсць пісьменнікі, якія могуць смела прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію ў літаратуры, уважае старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Прэмію мінулага года атрымала аўтар нон-фікшн кніг Святлана Алексіевіч. Яна стала першай жыхаркай Беларусі, ганараванай такой узнагародай.

«У нас сотні пісьменнікаў, якія па ўзроўні таленту вышэй за Алексіевіч. Алексіевіч - не пісьменніца, яна журналістка. Раней прадказаць, які твор можа прэтэндаваць на прэмію, было лёгка. Сёння з улікам палітызаванасці Нобелеўскага камітэта цяжка рабіць прагнозы, бо гуляюць ролю ў першую чаргу палітычныя погляды і палітычная сітуацыя ў той ці іншай краіне», - паведамляе словы Чаргінца nn.by.

Імя чарговага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў літаратуры будзе абвешчана 6 кастрычніка.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках