3 траўня 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падмаскоўная рэзідэнцыя «Нафтана» ўразіла сваёй раскошай

6
Падмаскоўная рэзідэнцыя «Нафтана» ўразіла сваёй раскошай

Флагман беларускай нафтаперапрацоўкі прадае ўсім ахвочым сваю падмаскоўную рэзідэнцыю больш чым за $4 мільёны.

«Інстытут нерухомасці і ацэнкі» абвясціў аб правядзенні аўкцыёну ў продажы раскошнага асабняка ў падмаскоўнай Балашысе, які належыць беларускаму ААТ «Нафтан». Загарадная рэзідэнцыя прадпрыемства размешчаная ў прэстыжным катэджным масіве ўсяго за 7 км ад Маскоўскай кальцавой аўтадарогі, паведамляе onliner.by. Купіць яе можа любы ахвотны. Пры наяўнасці буйной сумы грошай, зразумела. Таргі за лот пачнуцца з 280 256 956 расейскіх рублёў, што эквівалентна $4 млн 368 тыс.

У тлумачальнай запісцы да ўмоў аўкцыёну рэзідэнцыя «Салтыковка» характарызуецца як «статусны, прадстаўніцкі маёмасны комплекс, пабудаваны паводле індывідуальнага праекта». Памеры галоўнага будынка ўражваюць: 2156 кв. м. дом абсталяваны усімі камунікацыямі і цалкам мэбляваны. У яго склад уваходзяць 14 асобных спальняў з санвузламі, заля для правядзення пасяджэнняў, кухня з прафесійным абсталяваннем, сталовая, камінная зала, сауна, басейн і більярдная заля.

Акрамя асноўнага будынка, на ўчастку размешчаны гасцявы дом, памяшканне аховы, кацельня, пляцоўка для барбекю і дэкаратыўная сажалка.

«Вельмі ціха, зялёна, прыгожа. Гэтая прапанова ідэальна як для асабістага выкарыстання, так і для размяшчэння дома-прыёму кіраўнікоў карпарацый, кампаній, закрытага клуба, пансіяната, дому адпачынку і т. д., - Адзначаецца ў абвесцы на сайце арганізатара аўкцыёну. - Аб'ект рэжымны, закрыты, ахоўваецца. Допуск і доступ на прагляд абавязкова паводле папярэдняй дамоўленасці».

Цяпер рэзідэнцыя з'яўляецца нежылой і знаходзіцца ў бязвыплатным карыстанні ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі.

Спробу прадаць сваю падмаскоўную рэзідэнцыю «Нафтан» рабіў яшчэ год таму. Тады комплекс быў ацэнены ў $6,3 млн. Чарговыя таргі намечаны на 21 кастрычнiка 2016 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках