3 траўня 2024, Пятніца, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатара і ягоных чыноўнікаў выкінулі ў смеццевыя бакі

14

Менскія актывісты правялі беларускую «смеццевую люстрацыю».

«26 верасня менчукі маглі назіраць незвычайную карціну: са смеццевых бакаў у раёне станцый метро Няміга, Моладзевая, Пушкінская ў мікрараёне Дразды і на праспекце Машэрава выглядалі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Валерый Вакульчык, прэм'ер-міністр РБ Андрэй Кабякоў, начальнік МУС Ігар Шуневіч і нават, - страшна падумаць! - сам Лукашэнка», - паведамляе сайт беларускіх анархістаў pramen.io.

Праўда, прыгледзеўшыся больш уважліва, мінакі маглі заўважыць, што гэта толькі кардонныя фігуркі.

Так менскія анархісты правялі сімвалічную «смеццевую люстрацыю» накшталт той, якая прайшла ва Украіне вясной 2014.

«Калі чыноўнікі перастаюць слухаць народ, народ пачынае дзейнічаць сам.

У сённяшняй Беларусі прычын адправіць чыноўнікаў на сметнік больш чым дастаткова. У той час як у краіне катастрафічна падае ўзровень жыцця, тысячы беларусаў вымушаныя працаваць за мяжой, а вучоба і ахова здароўя ўсё больш становяцца платнымі, - дзяржава ва ўласцівай ёй манеры выдаткоўвае грошы на закупку новых сістэм кантролю за інтэрнэтам і за грамадзянамі, каб засцерагчы беларусаў ад «небяспечных» думак і ідэй, на бясконцыя вайсковыя вучэнні, паказушнае добраўпарадкаванне ды афіцыёзныя святы, цыркавыя паказы накшталт «Усебеларускага народнага сходу» і «парламенцкіх выбараў» і, вядома, на раскошу і бяспеку калгаснага царка.

Размясціўшы ў смеццевых баках у горадзе Менску кардонныя фігуры вышэйшых службовых асобаў, мы хацелі нагадаць ім: у нашай краіне стае тых, хто хоча паўтарыць грамадзянскі подзвіг украінцаў, і няўхільны той дзень, калі народны гнеў выкіне на сметнік гісторыі не толькі асобных чынуш, але і усе інстытуты іерархіі і прыгнёту. Мы, анархісты, у сваю чаргу, будзем рабіць усё для таго, каб наблізіць гэты дзень. І, верым, аднойчы супрацоўнікі ЖКГ, прыехаўшы забраць смецце, выявяць ў баках самых сапраўдных, а не кардонных Кабякова, Ярмошыну, Вакульчыка, Шуневіча і Лукашэнку», - заявілі анархісты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках