2 траўня 2024, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны 20-ы беларус знаходзіцца за афіцыйнай мяжой беднасці

3
Кожны 20-ы беларус знаходзіцца за афіцыйнай мяжой беднасці
Фота: bymedia

Нават афіцыйная статыстыка не можа схаваць гаротнага становішча беларусаў.

Паводле звестак статыстыкі, за першыя паўгода колькасць малазабяспечаных людзей у краіне вырасла да 5,5%, або 522 412 чалавек. Нагадаем, афіцыйна беднымі ў Беларусі лічацца тыя людзі, даход якіх складае менш за бюджэт пражытковага мінімуму.

Белстат абследаваў хатнія гаспадаркі зыходзячы з велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму сумаю 169,6 дэнамінаваныя рублі на чалавека. Узровень малазабяспечанасці (удзельная вага насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшая за бюджэт пражытачнага мінімуму - нацыянальнай рысы малазабяспечанасці) паводле вынікаў першага паўгоддзя склаў 5,5%. Для параўнання, за першыя шэсць месяцаў 2015 года гэты адсотак быў ніжэйшы - 5%, паведамляе БелТА.

Сярод рэгіёнаў рэспублікі найменшы ўзровень малазабяспечанасці адзначаны ў Менску (1,2%), найбольшы - у Берасцейскай вобласці (7,9%). Гэты паказчык у Гарадзенскай вобласці быў роўны 4,2%, у Менскай - 4,9%, у Віцебскай і Гомельскай абласцях - па 7,6%.

Паводле звестак Сусветнага банка, паказчык рысы беднасці - даходы ніжэй за $1,9 у дзень, гэта значыць менш за $50 у месяц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках