2 траўня 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ затрымаў дырэктара «Бакалеі Магілёў»?

8
КДБ затрымаў дырэктара «Бакалеі Магілёў»?

Затрыманне адбылося ў сярэдзіне верасня.

Паводле інфармацыі nn.by, у сярэдзіне верасня камітэтчыкі затрымалі кіраўніка магілёўскага ААТ «Бакалея Магілёў» Віталя Курносава.

У КДБ інфармацыю пакуль не пацвярджаюць. Але Курносава ўжо некаторы час няма на працы.

Разам з ім на «Бакалеі» працуе і яго сын. Уладзіслаў Курносаў займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара ў раздробным гандлі. Ці адсутнічае ён на працы, у «Бакалеі» паведамляць адмовіліся.

«Бакалея Магілёў» - даволі паспяховае прадпрыемства. У 2015 годзе партрэт Курносава-старэйшага нават вісеў на Дошцы гонару Кастрычніцкага раёна Магілёва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках