2 траўня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чылі рассакрэцілі звесткі аб злачынствах рэжыму Піначэта

1
У Чылі рассакрэцілі звесткі аб злачынствах рэжыму Піначэта
Фота: Getty Images

Былыя палітвязні дамагліся апублікавання дакументаў, засакрэчаных да 2054 года.

Пятнаццаць палітычных зняволеных, якія зазналі катаванні ў гады дыктатуры чылійскага генерала Аўгуста Піначэта, упершыню дамагліся ад урада краіны рассакрэчвання архіваў аб злачынствах вайсковага рэжыму.

Як паведаміла агенцтва Efe (пераклад - ТАСС), дакументы павінны былі заставацца пад грыфам «сакрэтна» да 2054 года.

У 15 папках, доступ да якіх цяпер будзе адкрыты для ўсіх грамадзян, утрымліваюцца газетныя выразкі, фатаграфіі, паказанні пацярпелых і інфармацыя пра тое, што яны былі выкрадзеныя і зведвалі катаванні. Да цяперашняга моманту скарыстацца матэрыяламі, сабранымі Нацыянальнай камісіяй у справах палітычных зняволеных і катаванняў, не маглі нават суддзі, якія расследавалі парушэнні правоў чалавека ў гады вайсковага рэжыму.

Дакументы былі засакрэчаныя ў адпаведнасці з законам, падпісаным экс-прэзідэнтам Чылі Рыкарда Лагасам у 2004 годзе. Са словаў былога кіраўніка дзяржавы, гэта забяспечвала «абарону годнасці ахвяр», якія не хацелі, каб іх сваякі даведаліся пра катаванні.

11 верасня 1973 года хунта на чале з генералам Піначэтам учыніла дзяржаўны пераварот, у выніку якога ад улады быў адхілены законна абраны прэзідэнт-сацыяліст Сальвадор Альендэ, які скончыў жыццё самагубствам падчас штурму палаца путчыстамі. Паводле апошніх афіцыйных звестак, за гады вайсковай дыктатуры ў Чылі з 1973 да 1990 гг паводле палітычных матываў былі забітыя ці прапалі без вестак больш за 3 тысячы грамадзян. Катаванні зазналі больш за 37 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках