2 траўня 2024, Чацвер, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Азербайджане Аліеў падоўжыў сабе паўнамоцтвы

12
У Азербайджане Аліеў падоўжыў сабе паўнамоцтвы

Канстытуцыю краіны «перакроілі» на рэферэндуме, каб падоўжыць трэці тэрмін кіраўніка з 5 да 7 гадоў.

Паводле звестак ЦВК, на «рэферэндуме», які прайшоў напярэдадні, прагаласавала 69,7 грамадзян Азербайджана, з іх больш за 84% пагадзіліся з павелічэннем паўнамоцтваў прэзідэнта.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Азербайджана Мазахір Панахі абвясціў звесткі, атрыманыя з усіх 5627 выбарчых участкаў, дзе праходзіла галасаванне аб зменах у Канстытуцыю Азербайджана.

Прыход, паводле звестак ЦВК, склаў 69,7 адсотка. Паводле ўсіх пунктаў, выстаўленых на галасаванне, пераважная большасць нібыта прагаласавала «за».

Адным з пунктаў рэферэндуму было падаўжэнне тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта з 5 да 7 гадоў. Нагадаем, што цяперашні прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў змяніў на гэтай пасадзе свайго бацьку Гейдара Аліева ў 2003 годзе і знаходзіцца ва ўладзе ўжо трэці прэзідэнцкі тэрмін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках