3 траўня 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска ўсталі на абарону помніка Караткевічу

15
Жыхары Віцебска ўсталі на абарону помніка Караткевічу
Фота: «Радыё Свабода»

Жыхары Віцебска правялі акцыю пратэсту і прадаўжаюць збіраць подпісы супраць будаўніцтва «газпромаўскай» царквы.

У Віцебску ўвечары 26 верасня адбылася акцыя пратэсту гараджан супраць будаўніцтва копіі старажытнага Сафійскага сабора, які будзе дзейным праваслаўным храмам.

Пратэстоўцы збіралі подпісы супраць знішчэння парку на месцы будаўніцтва будучага сабора. Часткай будоўлі стане дэмантаж помніка Уладзіміру Караткевічу.

Публічная дыскусія разгарэлася пасля таго, як да пратэстоўцаў прыйшоў настаяцель парафіі Сафійскага сабора протаіерэй Міхаіл Мартыновіч. Спачатку ён паспрабаваў пажартаваць: «Я бедны вандроўнік Міхаіл. А тут сабраліся прыхільнікі будаўніцтва Сафійскага сабора? Вось і я прыйшоў да вас далучыцца!», але такі жарт гараджан абурыў і прымусіў тлумачыць, што яны катэгарычна супраць будаўніцтва копіі сабора, якога ніколі не было ў Віцебску.

Жыхары горада прапанавалі, раз ужо кіраўніцтву Віцебскай дыяцэзіі прынцыпова пабудаваць менавіта такі храм, перанесці праект у які-небудзь з новых спальных раёнаў, дзе дагэтуль няма сваёй царквы, паведамляе «Радыё Свабода».

Протаіерэй Міхаіл Мартыновіч і далей жартаваў, хрысціўся на помнік Уладзіміру Караткевічу, а потым раптам заявіў тым, хто звяртаўся да яго па-беларуску, што яны «нарадзіліся ў вёсцы», з чаго палеміка перайшла ў рэчышча «расейскага свету».

Цягам вечара ўдзельнікі акцыі сабралі 130 подпісаў у дварах, прылеглых да сквера, і 80 - ля помніка. Многія прыйшлі падпісацца, прачытаўшы пра акцыю ў сацыяльных сетках.

Ідэя ўзвесці ў Віцебску копію полацкага Сафійскага сабора ў першапачатковым выглядзе належыць архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю.

Фінансаванне аб'екта, як спачатку паведамлялася, возьме на сябе расейскі «Газпром».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках