2 траўня 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю нагадала пра забарону прадаваць у сацыяльных сетках

5
Мінгандлю нагадала пра забарону прадаваць у сацыяльных сетках

Гандляваць можна толькі на сайтах у даменнай зоне .by або .бел.

Продаж тавараў у сацыяльных сетках незаконны, папярэджвае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) у сувязі з частымі выпадкамі падману спажыўцоў, паведамляе БелаПАН.

«Набываючы тавары ў інтэрнэт-крамах, якія маюць пашырэнне зоны .com і т. п., або на інтэрнэт-сайтах, дзе прадавец паказвае толькі электронную пошту ці тэлефон, абараніць правы спажыўцоў складана, бо вызначыць суб'екта гандлю ў гэтых выпадках цяжка», - растлумачылі ў міністэрстве.

У МАРГ нагадалі, што 15 верасня адбыўся інцыдэнт з онлайн-крамай «Маргарытка», у якой грамадзяне (на сайце vk.com/margaritka_margaritka) заказвалі тавары нізкімі коштамі. Пасля замовы і аплаты тавару яго дастаўка затрымлівалася, а ў выніку пасылкі перасталі прыходзіць зусім. Заказчыкі спрабавалі атрымаць грошы назад, але беспаспяхова.

Каб пазбегнуць падману пры куплі тавараў з выкарыстаннем інтэрнэту, міністэрства рэкамендуе звяртаць увагу на тое, што ў рэкламе тавараў, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках, на сайтах інтэрнэт-пляцовак павінна ўтрымлівацца гіперспасылка на зарэгістраваную суб'ектам гандлю ў гандлёвым рэестры Беларусі інтэрнэт-краму. У адпаведнасці з заканадаўствам даменнае імя інтэрнэт-крамы павінна знаходзіцца ў нацыянальнай даменнай зоне .by або .бел.

Пры гэтым на галоўнай старонцы інтэрнэт-крамы суб'екта гандлю павінна быць указаная інфармацыя: пра найменне суб'екта гандлю і ягонага месца (месца жыхарства фізасобы); рэжым работы; дату рэгістрацыі інтэрнэт-крамы ў гандлёвым рэестры; спосабах аплаты тавараў, у тым ліку магчымасці дыстанцыйнай аплаты (АРІП, АІС «Разлік», інтэрнэт-эквайрынг, наяўнасць аплатных тэрміналаў у выпадку прыёму гатоўкі).

На сайце інтэрнэт-крамы суб'ект гандлю абавязаны ўказваць інфармацыю: аб назве тавару; кошце і ўмовах аплаты тавараў; гарантыйным тэрміне, калi ён устаноўлены; назве (фірмовай назве), месцы знаходжання вытворцы (прадаўца), а таксама пры наяўнасці імпарцёра, прадстаўніка, рамонтнай арганізацыі, якая ўпаўнаважаная вытворцам (прадаўцом, пастаўшчыком, прадстаўніком) на ліквідацыю недахопаў тавару і (або) яго тэхнічнае абслугоўванне. Калі вытворцам (прадаўцом, імпарцёрам, прадстаўніком, рамонтнай арганізацыяй) з'яўляецца індывідуальны прадпрымальнік, павінны быць указаныя прозвiшча, iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) ІП, інфармацыя аб тэрмінах дастаўкі тавару, кошце і аб умовах аплаты дастаўкі, аб узоры дакумента, які пацвярджае факт набыцця тавару.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках