26 красавiка 2024, Пятніца, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БФФ правядзе нараду аб стварэнні Прафесійнай футбольнай лігі

4
БФФ правядзе нараду аб стварэнні Прафесійнай футбольнай лігі

Нарада адбудзецца з ініцыятывы БАТЭ.

30 верасня Беларуская федэрацыя футбола з ініцыятывы БАТЭ правядзе нараду з нагоды стварэння Прафесійнай футбольнай лігі, піша «Трыбуна».

«На адрас Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыйшоў ліст ад ФК БАТЭ (№ 16.092.201 ад 22.09.2016г.) «Аб правядзенні нарады з кіраўнікамі футбольных клубаў вышэйшай лігі аб пытанні стварэння прафесійнай футбольнай лігі».

На падставе вышэйпададзенага БФФ запрашае кіраўнікоў футбольных клубаў вышэйшай лігі ўзяць удзел у гэтай нарадзе, якая адбудзецца 30 верасня 2016 года ў канферэнц-зале Дома футбола на адрасе: Менск, пр-т Пераможцаў, 20, корп. 3. Пачатак нарады аб 11.00», - гаворыцца лісце, які БФФ разаслала на адрас клубаў.

Паводле звестак Tribuna.com, такі ж ліст прыйшоў на адрас некалькіх каманд першай лігі. Сярод іх «Дняпро» і «Гомель».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках