3 траўня 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Малочка: АГП выбрала прызначэнне ў парламент аднаго са сваiх чальцоў

15
Віктар Малочка: АГП выбрала прызначэнне ў парламент аднаго са сваiх чальцоў
ВІКТАР МАЛОЧКА

Актывіст партыі мяркуе, што кіраўніцтва АГП займаецца легітымізацыі "палаткі".

Кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка сышоў з пасады.

«Даводжу да вашага ведама, што, у сувязі з тым, што кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі дало згоду на прызначэнне аднаго са сваіх сяброў у так званую «палату прадстаўнікоў», з выбарчага ўчастка, дзе вынікі галасавання пастаўлены пад сумнеў мноствам розных структур, якія назіралі за «выбарамі», не бачу для сябе далейшага маральнага права ўзначальваць Менскую абласную арганізацыю, бо не ведаю, што наконт гэтага казаць сябрам арганізацыі.

Хацеў бы толькі нагадаць усім, што партыя заўсёды ішла на выбары з лозунгам: «Выбараў няма, але выбар ёсць» і ў канчатковым выніку партыя абрала прызначэнне ў «парламент» аднаго са сваіх чальцоў, адначасова не звярнуўшы ніякай увагі на іншых кандыдатаў з іх праблемамі пасля «выбараў» на месцах.

Хто застаецца... гэта маналіт, для якіх я здраднік. Анатоль Уладзіміравіч?...» - напісаў Малочка ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках