2 траўня 2024, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк абяцае не змяняць стаўку рэфінансавання да канца года

4
Нацбанк абяцае не змяняць стаўку рэфінансавання да канца года

Прагназуецца захаванне стаўкі рэфінансавання на сённяшнім узроўні 18%.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 27 верасня ў Менску заявіў намеснік старшыні ўправы Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, піша tut.by.

- Сітуацыя на фінансавых рынках у гэтым годзе (валютным, дэпазітным) дазволіла правесці зніжэнне стаўкі больш істотнымі тэмпамі, чым прагназавалася, i- заявіў Калечыц. - Мы перыядычна разглядаем гэтае пытанне. Але, на маю думку, у гэтым годзе ўзровень стаўкі з'яўляецца адэкватным.

Раней пра тое, што Нацбанк разгледзіць пытанне аб стаўцы рэфінансавання найбліжэйшым часам, заяўляў першы намеснік старшыні ўправы Нацбанка Тарас Надольны.

Нагадаем, за гэты год стаўка рэфінансавання знізілася з 25% да 18%. Пры гэтым толькі ўлетку стаўку зніжалі двойчы.

У выніку даходнасць рублёвых дэпазітаў для фізічных асоб знізілася за два тыдні на 4-4,5% гадавых. Цяпер уклады са стаўкай вышэй за 20% гадавых можна знайсці толькі ў некалькіх банках, усе гэтыя варыянты - доўгатэрміновыя безадклікальныя дэпазіты. На адклікальных дэпазітах стаўкі складаюць у сярэднім 12-15%.

Паралельна з рублёвымі «таннеюць» і валютныя ўклады: адклікальныя прапануюць даходнасць 1-2% гадавых, безадклікальныя - 2-3,2% гадавых.

Адзначым, што, паводле звестак на 1 жніўня, банкам упершыню за доўгі час удалося спыніць адток рублёвых дэпазітаў. Без уліку адсоткаў уклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце выраслі на 0,8%.

Не выключана, што гэта адбылося ў тым ліку і таму, што жнівеньскае зніжэнне стаўкі рэфінансавання было прадказальным і фундатары спрабавалі паспець ускочыць у апошні вагон і ўкласці ў больш прыбытковыя варыянты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках