4 траўня 2024, Субота, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шымон Перэс пасля смерці стаў донарам

7
Шымон Перэс пасля смерці стаў донарам
Шымон Перэс

Такім было прыжыццёвае пажаданне знакамітага ўраджэнца Беларусі.

Экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс памёр без пакут, і пасля смерці рагавіцы яго вачэй былі ахвяраваны пацыентам, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі, паведаміў лекар, які яго лячыў.

Нагадаем, экс-прэзідэнт Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, выхадзец з Беларусі Шымон Перэс памёр у ноч на сераду ва ўзросце 93 гадоў, так і не акрыяўшы ад інсульту, які ён перанёс два тыдні таму.

«Шымон Перэс пакінуў нас без усялякіх пакут. Нашы выдатныя медыкі з клінікі «Шыба» змагаліся за яго жыццё і зрабілі ўсё магчымае, каб ён не пакутаваў і сышоў годна», - сказаў яго асабісты лекар і зяць Рафі Вальдман.

Як паведамляе РІА «Новости», ён паведаміў, што ў адпаведнасці з прыжыццёвым пажаданнем самога Перэса, сям'я пагадзілася на донарскую перасадку рагавіцы яго вачэй. «Яго рагавіцы ахвяраваны тым, хто ў іх мае патрэбу», - сказаў Вальдман, выйшаўшы да журналістаў у клініцы «Шыба» пад Тэль-Авівам.

На 10.00 мск запланавана пасяджэнне ўрада Ізраіля, пасля чаго спецыяльная камісія па знаках і цырымоніях прыступіць да прапрацоўкі пахавання, паведаміла канцылярыя прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху. Мясцовыя СМІ мяркуюць, што пахаванне пройдзе ў пятніцу раніцай.

Пасля шырокага кровазліцця ў мозг Перэс быў пагружаны ў медыкаментозную кому і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Медыкі спачатку адзначалі прыкметы паляпшэння і нават спрабавалі вярнуць яго ў прытомнасць. Аднак напярэдадні стан пацыента рэзка пагоршыўся. У бальніцу былі запрошаны сваякі, каб паспець развітацца з экс-прэзідэнтам.

Перэс, які нарадзіўся ў Беларусі, уважаецца апошнім з плеяды «бацькоў-заснавальнікаў» Ізраіля, стваральнікам яго вайскова-прамысловага комплексу і ядзернай праграмы, архітэктарам блізкаўсходняга мірнага працэсу.

Ён займаў больш за дзесятак міністэрскіх пасад, двойчы ўзначальваў урад Ізраіля, у 2007-2014 гадах быў прэзідэнтам краіны. За падпісанне мірных пагадненняў з палестынцамі Перэс у 1994 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію разам з тагачасным ізраільскім прэм'ерам Іцхакам Рабінам і палестынскім лідарам Ясірам Арафатам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках