3 траўня 2024, Пятніца, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 гадоў у палітыцы, Нобелеўская прэмія і беларускія карані

5

Гісторыя жыцця Шымона Перэса ў фотаздымках.

28 верасня на 94-м годзе жыцця памёр Шымон Перэс, дзявяты прэзідэнт Ізраіля. Ягоная палітычная кар'ера доўжылася рэкордныя 70 гадоў. Памяць пра яго захоўваюць і ў невялікай беларускай вёсцы, дзе яго памятаюць яшчэ хлапчуком па імені Сямён - менавіта там ён з'явіўся на свет, піша tut.by.

Шымон Перэс падчас інтэрв'ю агенцтву REUTERS у ягонай уласнай рэзідэнцыі ў Ерусаліме, чэрвень 2013 года

Шымон Перэс - ураджэнец беларускай вёскі Вішнева (цяпер Валожынскі раён Менскай вобласці), што ў 92 кіламетрах ад Менска. На малой радзіме яго памятаюць як Сямёна Перскага.

Палітык падчас візіту ў канадскай сталіцы Атаве ў траўні 2012 года

Ад роднага дома Перэса ў Вішневе нічога не засталося - яго спалілі падчас вайны.

Само сямейства ў 1934 годзе перабралася ў Палесціну (на той момант Шымону было 11 гадоў), чым, магчыма, уратавалася ад гібелі.

Паводле звестак REUTERS, гэты здымак быў зроблены Ў Польшчы ў жніўня 1936 года, на той момант Шымону Перэсу было 13 гадоў

У 1942 годзе больш за 2 тысячы габрэяў з самой вёскі і яе наваколля былі забітыя нацыстамі, сярод іх былі сваякі Шымона Перэса. Цяпер, згодна са звесткамі нядаўняга перапісу, у Вішневе няма ніводнага габрэя.

«Нацысты і іх памагатыя сагналі габрэяў у драўляную сінагогу. Жыхароў чакала страшная смерць у агні. Шэсце габрэяў да сінагогі ўзначаліў мой дзед Цві Мельцэр. Ён ішоў горда, пакрыўшы галаву талітам (малітоўнае прамавугольнае покрыва). Перад тым, як я сеў у цягнік, каб прыехаць у Эрэц-Ісраэль, ён сказаў мне два словы: «Будзь габрэем», - успамінаў палітык падчас цырымоніі памінання ахвяр Халакосту ў красавіку 2013.

Палітык са сваёй жонкай Соняй Перэс, кастрычнік 1984 года. Шымон аўдавеў у 2011 годзе, у яго засталося двое сыноў і дачка

Шымон Перэс увайшоў у гісторыю як найстарэйшы ізраільскі палітык (ягоная кар'ера доўжылася больш за 70 гадоў). Ён быў прэзідэнтам Ізраіля з 2007 да 2014 года. Таксама займаў міністэрскія пасады ў 12 кабінетах міністраў Ізраіля. Двойчы быў прэм'ер-міністрам краіны.

Дарадца ў пытаннях абароны Ізраіля Арыэль Шарон (злева) раіцца з прэм'ер-міністрам краіны Іцхакам Рабінам (у цэнтры) у вайсковым верталёце. З правага боку – на той момант міністр абароны Ізраіля Шымон Перэс, снежань 1975 года.

«Мы марылі аб сваёй зямлі, але зямля, якую мы атрымалі, не была марай. Гэта быў маленькі кавалачак, адна тысячная частка Блізкага Усходу. Гэтая зямля не вельмі добра да нас паставілася. Там былі балоты, маскіты, пустыня на поўдні, камяні. <...> Мы былі самотныя. У нас не было брата па рэлігіі, сястры ў мове, суседа па гісторыі. Усё гэта адбывалася пасля Халакосту. Мы прыйшлі туды і не ведалі наогул, што рабіць. Па-сапраўднаму не ведалі. І мы падумалі: самае вялікае багацце прыроды - гэта чалавек. Людзі ўзбагацілі зямлю, а не зямля народ», - распавядаў падчас адной са сваіх прамоў Шымон Перэс у верасні 2015 года.

Прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла абменьвацца меркаваннямі з Шымонам Перэсам пасля іх сустрэчы ў Кейптаўне, кастрычнік 1996 года
Палітык пакідае надпісы на дошцы разам з выканаўчым дырэктарам FACEBOOK Маркам Цукербергам у каліфарнійскім офісе кампаніі, сакавік 2012 года

У 1994 годзе Перэс быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру «За намаганні ў дасягненню міру на Блізкім Усходзе» (разам з палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам і ізраільскім палітыкам Іцхакам Рабінам).

Перэс падзяліў Нобелеўскай прэміі міру з Рабінам і Арафатам за «намаганні ў дасягненні міру на Блізкім Усходзе». Але ў выніку адзначаная прэміяй дамоўленасць 1993-га года аб замірэнні стала толькі часовай

Падчас сваёй Нобелеўскай лекцыі ён прызнаўся:

«З самай ранняй маладосці я ведаю, што, хоць кожны абавязаны старанна планаваць усе стадыі свайго падарожжа, у кожнага ёсць права марыць аб пункце прызначэння. <...> З ранняга дзяцінства я ставіўся да месца свайго нараджэння як да прамежкавай станцыі. Марай маёй сям'і і маёй марай было жыць у Ізраілі».

Шымон Перэс чытае газету падчас паездкі на эканамічны форум ambrosetti ў італійскім горадзе Чэрнобіі, верасень 2012 года
Усмешлівы палітык прымераў жалезны трон падчас адкрыцця выставы, прысвечанай тэлесерыялу «Гульня тронаў» у Тэль-Авіве, красавік 2015 года
Каралева Вялікай Брытаніі Элізабэт прымае з візітам Шымона Перэса ў Букінгемскім палацы, лістапад 2008 года. Падчас сустрэчы каралева ўручыла яму рыцарскі ордэн Святога Міхаіла і Святога Георгія

Пасля такога доўгага раставання з Беларуссю Перэс быў тут з візітам двойчы - у 1994 і 1998 гадах. Кажуць, падчас апошняй паездкі ў Вішневе палітык падышоў да старога калодзежа і чарпануў вады, прапанаваўшы выпіць яе прысутным: «Гэта гаючая вада, хто яе п'е, той будзе жыць больш за сто гадоў».

Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс перачытвае сваю прамову, зробленую некалі падчас цырымоніі інаўгурацыі, у сваім кабінеце Іерусалімскай рэзідэнцыі ў апошні дзень свайго тэрміну на гэтай пасадзе - 24 ліпеня 2014 года
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках